Мэтай прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна было захапіць ня толькі Крым, а і ўсю Ўкраіну.
Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Парубій падчас вэб-канферэнцыі з намесьнікам старшыні Атлянтычнай Рады ў ЗША Дэйманам Мак-Вілсанам.
«Наступным этапам павінна быць восем паўднёва-ўсходніх абласьцей Украіны, дзе плянаваўся ідэнтычны Крыму сцэнар захопу абласных дзяржаўных адміністрацый, дзяржаўных устаноў, абвяшчэньне так званых «народных губэрнатараў», а затым зварот да Расеі з просьбай аб дапамозе. Гэты плян меў і мае назву «Руская вясна», — падкрэсьліў Парубій.
Ён удакладніў, што сёньня расейскія войскі знаходзяцца па ўсіх межах — на поўначы, усходзе і поўдні:
"Амаль 100 тысяч вайскоўцаў знаходзіцца на межах Украіны рознымі падразьдзяленьнямі ў напрамках Чарнігава, Харкава, Данецка. І гэтыя войскі знаходзяцца ў баявой гатоўнасьці ўжо некалькі тыдняў",— адзначыў Парубій.
На яго думку, яшчэ вельмі высокая рызыка ваеннага ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны:
«Мы разумеем, што кожную ноч, кожную гадзіну можа адбыцца атака на тэрыторыю мацерыковай Украіны. І мы да гэтага рыхтуемся».
Аб небясьпечнай канцэнтрацыі і росту колькасьці расейскіх войскаў ўздоўж мяжы з Украінай 26 сакавіка заявіў і міністар абароны ЗША.