Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода адмовілі ў магчымасьці асьвятляць прэсавую канфэрэнцыю амбасадара Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Сурыкава.
Звычайна расейскі амбасадар праводзіць свае прэсавыя канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэсавым цэнтры. І ніякіх праблемаў для асьвятленьня такой падзеі раней ніколі не ўзьнікала.
Гэтым разам Аляксандар Сурыкаў сустракаецца з журналістамі на тэрыторыі расейскай амбасады. Прэсавая канфэрэнцыя заплянаваная на чацьвер, 27 сакавіка. На просьбу Свабоды запісаць яе для ўдзелу ў мерапрыемстве афіцыйны прадстаўнік амбасады Ўладзімер Марчукоў адказаў адмовай:
— Вы ведаеце, там ужо дастаткова вялікая колькасьць людзей. Так што, баюся, ужо, мабыць, не.
— І што, няма магчымасьці ўдзельнічаць?
— Мы інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі яшчэ ў панядзелак. Усе, хто хацеў, званілі, запісваліся.
— Але да нас гэтая інфармацыя чамусьці не дайшла.
— Ну, значыць, не дайшла. Там будуць людзі, якія прадставяць ваш пункт гледжаньня. Так што прабачце.