Прыкладна ў 22.30 зь міліцыі Завадзкога раёну Менску выпусьцілі актывістаў «ЭўраБеларусі» Леаніда Кулакова, Улада Бародку, Алену Лазарчык і Сяргея Мацкойца.
Зь міліцыі Савецкага раёну без складаньня пратаколаў вызвалілі актывістаў «Маладога фронту» Зьмітра Дразда і Станіслава Рачкеля. За непаўнагадовым Вікратам Кашкевічам прыехалі ягоныя бацькі.
Дагэтуль невядомы лёс затрыманага Аляксандра Блізьнюка, адзначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Максім Вінярскі застаўся ў пастарунку міліцыі Завадзкога раёну.
Шэсьце і мітынг на Дзень Волі адбыліся ў Менску 25 сакавіка.