Ці зьмянілася ваша стаўленьне да некалі знаёмых вам людзей з-за розных поглядаў на падзеі ва Ўкраіне? Ці шмат людзей вы выдалілі са сваёй фрэнд-стужкі цягам апошніх месяцаў альбо спынілі кантакты? Ці часта вы пазьбягаеце гаварыць на гэтую тэму, каб не псаваць адносіны? Каго байкатуеце?
З такім заклікам некалькі дзён таму я зьвярнулася праз Фэйсбук і атрымала болей за сотню адказаў.
Вось некаторыя зь іх.
Dmitriy Drozd Сьвет, відавочна, раскалоўся. Кагосьці зь сяброў выдаліў сам, хтосьці ціха выдаліў мяне. Адносіны са стрыечнай сястрой скончыліся тым, што дзядзька (яе бацька) паабяцаў мяне скінуць мяне з лесьвіцы. Спроба выстаўляць у Одноклассниках хоць нейкія з майго пункту гледжаньня разумныя артыкулы па сытуацыі ў Крыму прывяла да таго, што мне сталі пісаць, што прадаўся амэрыканцам і што я ўдзельнік (канечне, за грошы) інфармацыйнай вайны...
Nastassja Azarka тры гады таму паміж мной і чалавекам стаяла шматкроп’е, цяпер яно пераўтварылася ў вялізную і тлустую кропку менавіта з-за падзей на Украіне
Svieta Kurs Я яшчэ летась пералаялася і расплявалася з усімі, каго палічыла антысэмітамі, гамафобамі, шавіністамі і простымі пабытовымі дурнямі. Цяпер навокал толькі людзі, якія з вялікай верагоднасьцю ня скажуць і ня зробяць дзікасьці. Аказалася, калі чалавек прымае корпус г. зв. «эўрапейскіх каштоўнасьцяў», ён, зь вялікай верагоднасьцю, будзе прыемным і надзейным чалавекам.
Вадим Довнар Мой вынiк; 6 адфрэнжаных (са ўсiмi знаёмы асабiста гадамi), адмова ад прагляду 6 расейскiх тэлепраграм, скасаваньне падпiскi на 12 расейскiх СМI. Учора паспрабавау паспрачацца у перапiсцы з сябрам. I зразумеў, што зусiм ня ведаў яго. Стала брыдка.
Ales Wiarciejka Ведаю аднаго такога маладога «паэта» ў незалежным саюзе пісьменьнікаў, які пырскаў сьлінай і сьцьвярджаў, што народ сам вінаваты, што выйшаў абараняць свае правы, трэ было дамаўляцца з Януковічам і ўвогуле рэвалюцыя праплачаная Захадам. Дык ён упаў у маіх вачох да графамана. А так ніхто нікога не выдаляў.
Maryna Byshenko У мене був близький друг з Білорусі, він не лукашист, але підтримує Путіна, і тому прийшлося з ним розтатися.
Николай Галко Пашанцавала: выдаліў толькі пару чалавек. Цяжэй выдаляць з жывога кола стасункаў. Але многім сказаў, пакуль не пачнеш вучыцца слухаць вушамі, душой і розумам, сустракацца няма патрэбы. Перакананы, што ўсе нашы суайчыннікі, якія пляскаюць у ладкі і цешацца захопам Крыма, з надзвычайнай лёгкасцю здадуць і Беларусь. І яны аснова сапраўднай «пятай калоны».
Olyia Kozak Anlar У Нью-Ёрку, напрыклад, вельмі разьдзяліліся. Я нават не чакала. Людзі не размаўляюць адзін з другім. Вельмі сумна. Гэта стала балючай тэмай, я ведаю шмат людзей, што згубілі сяброў. Нават сем’і падзяліліся.
Alexander Karalevich Нікога не выдаляў. Таму што трэба размаўляць і з тымі, хто ня згодны з тваёй пазыцыяй. Інакш будзем жыць у сотнях камфортных гета, дзе ўсе будуць глядзець адзін аднаму ў рот і падтакваць. Сытуацыя ва Ўкраіне можа мець адно дрэннае наступства ў Беларусі — гэта яшчэ адна мяжа паміж людзьмі, зьніжэньне патэнцыялу салідарнасьці, які і так ніжэй за плінтус.
Kryscina Vitushka Я выдаліла вельмі шмат аднакласнікаў і сваякоў. Яны ў мяне з самых розных краінаў, сувязь ужо даўна трымалася толькі праз сац. сеткі. І я не бачу сэнсу надалей яе падтрымліваць. Выдаліла. Але, на шчасце, з той сотні мала хто жыве ў Беларусі. Такім чынам больш-менш геаграфічна блізкае атачэнне не пацярпела.
Anthony Marchenko Большасьць беларускага сэгмэнту РБ суцэльныя «бандэраўцы». Вельмі расчараваны.
Вячеслав Дианов А меня больше добавило чем удалило))..начали добавляться сталинисты, казаки, черносотенцы и прочие красавцы))) Зато теперь плюрализм мнений.
Болей гісторый і іх аналіз у перадачы «Бяз гальштукаў».

Your browser doesn’t support HTML5