22 сакавіка на Лукіскай плошчы Вільні, у дзень, калі 150 гадоу таму быў пакараны сьмерцю нацынальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі, сабралася каля трохсот чалавек з кветкамі, сьвечкамі, сьцягамі Беларусі, Літвы й Украіны.
Зь Менску прыехала два аўтобусы пілігрымаў, адзін аўтобус — з Польшчы, прыйшло нямала літоўцаў і ўкраінцаў.
Раніцай у Базыльянскім і Дамініканскім саборах Вільні прайшла імша памяці Кастуся Каліноўскага, якая закончылася выкананьнем гімну «Магутны Божа» і шэсьцем зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па віленскіх вулках.
Апрача беларускіх сьцягоў, было шмат жоўта-блакітных украінскіх — на знак салідарнасьці з Украінай, якая цяпер змагаецца за сваю волю і цэласнасьць.
На Лукіскай плошчы маніфэстантаў чакалі літоўцы, у іх ліку знаныя палітыкі Вітаўтас Ландсбэргіс і Эмануэліс Зінгерыс.
Мітынг адкрыў адзін з найстарэйшых беларусаў Вільні Хведар Нюнька, якому ўжо 85, але ягонай энэргіі могуць пазайздросьціць і маладзейшыя. Менавіта ён разам з рухам «За свабоду» і рухам Салідарнасьці «Разам» арганізаваў урачыстасьці ў Вільні.
Спадар Нюнька паведаміў, што ўрад Літвы прыслухаўся да просьбаў беларусаў і пастанавіў падчас рэканструкцыі Лукіскай плошчы захаваць крыж і пліту на месцы страты Каліноўскага.
Аляксандар Мілінкевіч у сваім выступе сказаў: «Каліноўскі — апостал незалежнасьці і свабоды Беларусі, адна з самых вялікіх постацяў беларускага пантэону. Ён быў прарокам, калі казаў, што толькі тады беларускі народ будзе вольны, калі маскаля над ім ня будзе. За 150 гадоў імпэрская палітыка Расеі не зьмянілася, што паказваюць падзеі ва Ўкраіне.
Вітаўтас Ландсбэргіс сказаў, што ён добра разумее беларускую мову іншых выступоўцаў, і хоць сам гаварыць на ей ня можа, затое ўмеў ягоны бацька, які дэклямаваў «Дудку беларускую».
«Каліноўскі — сьвяты чалавек, герой Літвы й Беларусі. Наколькі ён дарагі беларусам, настолькі дарагі й літоўцам... Цяпер найбольшая падтрымка патрэбная ўкраінскаму народу. Украіна павінна вытрымаць націск імпэрыі, супраць якой змагаўся Кастусь Каліноўскі. І перамога Ўкраіны будзе дабром для Беларусі», — сказаў Ландсбэргіс.
Пра Ўкраіну, пра імкненьне Расеі вярнуць савецкія парадкі ў Крыме гаварылі многія выступоўцы.
Прадстаўнік кіеўскага Майдану, малады хлопец Астап Вакалюк зазначыў: «Міхаіл Жызьнеускі — герой ня толькі Ўкраіны й Беларусі, бо ён змагаўся і загінуў за волю ў 26 гадоў, як і Кастусь Каліноўскі на гэтым пляцы. Мы ў Кіеве добра разумеем, што Ўкраіна стане вольнай толькі тады, калі ўпадуць рэжымы ў Маскве і Менску».
Ушанаваньне памяці Каліноўскага завяршылася канцэртам-рэквіемам у актавай залі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.