У Беларусі да канца году будзе служыць каля тысячы расейскіх вайскоўцаў. Ці хутка колькасьць расейскіх базаў у Беларусі будзе павялічвацца?
На тэрыторыі Беларусі разьмешчаныя два расейскія вайсковыя аб’екты, якія адмыслоўцы лічаць вайсковымі базамі, хоць расейска-беларускія пагадненьні такога статусу ім не надаюць. Гэта асобны радыётэхнічны вузел непадалёк ад Ганцавічаў (Берасьцейская вобласьць) і 43-ці вузел сувязі ў Вілейцы. З канца 2013 году ў Беларусі на аэрадроме ў Баранавічах пачалі базавацца расейскія зьнішчальнікі «СУ-27», якіх пакуль толькі 4, але да канца году зьвяно зьнішчальнікаў павялічыцца да палка. Такім чынам, можна будзе казаць пра яшчэ адзін паўнавартасны вайсковы аб’ект — расейскі авіяполк у Баранавічах.
Дзеля чаго прызначаныя гэтыя аб’екты і калі яны зьявіліся ў Беларусі?
Вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін апавёў пра Асобны радыётэхнічны вузел, што паміж Ганцавічамі і Баранавічамі.
«Гэта станцыя папярэджваньня аб ракетным нападзе. Яна ўяўляе сабой стацыянарную лічбавую радыёлякацыйную станцыю тыпу „Волга“, якая ўваходзіць у сыстэму папярэджваньня аб ракетным нападзе. Яна выяўляе балістычныя ракеты і касьмічныя аб’екты на вялікай адлегласьці. Станцыя адсочвае аб’екты ў Эўропе, Паўночнай Атлянтыцы і Нарвэскім моры».
Паводле дадзеных Мінабароны Беларусі, станцыя ў Ганцавічах заступіла на баявое дзяжурства ў 2003 годзе. Плата за «Волгу» не спаганяецца. Паводле міжурадавага пагадненьня, якое было падпісана ў 1995 годзе, у абмен Расея часткова сьпісала беларускія даўгі за энэрганосьбіты, а таксама дазваляе Беларусі карыстацца інфармацыяй пра ракетна-касьмічную абстаноўку і палігонамі для баявых стрэльбаў.
Аляксандар Лукашэнка пэрыядычна нагадвае, што грошы за арэнду вайсковых аб’ектаў Расея ня плаціць, і называе іх менавіта «базамі». «Відаць, галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Расеі забыў, што на тэрыторыі Беларусі ажно дзьве дзейныя вайсковыя базы РФ... У адрозьненьне ад Севастопаля, Расея нам плаціць нуль рублёў нуль капеек за арэнду гэтых базаў», — казаў кіраўнік Беларусі ў красавіку 2010 году, калі чарговым разам абвастрыліся адносіны з усходнім суседам.
Фармальна ня мае статусу вайсковай базы і аб’ект у Вілейцы — 43-ці вузел сувязі. Між тым значэньне гэтага аб’екта для сыстэмы абароны Расеі цяжка перабольшыць — менавіта празь яго кантралююцца атамныя субмарыны, якія дзяжураць у Атлянтыцы і пагражаюць ядзерным ударам ЗША.
Аляксандар Алесін: «Гэта цэнтар сувязі расейскага флёту пад Вілейкай. Празь яго ажыцьцяўляюць сувязь з падводнымі лодкамі, якія цяпер знаходзяцца ў акіяне на баявым дзяжурстве. На адлегласьці да 10 тысяч кілямэтраў. Вось гэта два аб’екты — расейскія. Там служыць у асноўным расейскі пэрсанал. Вельмі сур’ёзныя ў тэхнічным пляне аб’екты, таму трэба казаць пра некалькі соцень пэрсаналу ў кожным з двух выпадкаў».
Паводле заяваў вайсковага кіраўніцтва Расеі, да канца 2014 году ў Баранавічах будзе разгорнуты авіяполк расейскіх зьнішчальнікаў. Пакуль там толькі 4 самалёты СУ-27. А колькі яшчэ іх прыляціць і колькі расейскіх лётчыкаў ды тэхнікаў будзе служыць у Баранавічах?
Вайсковы лётчык часоў вайны ў Аўганістане Аляксандар Камароўскі называе такія лічбы. «Авіяполк зьнішчальнікаў — гэта 36 самалётаў. Тры эскадрыльлі па 12 самалётаў. На іх служаць і іх абслугоўваюць прыкладна 120 афіцэраў, уключна зь лётчыкамі, і столькі ж салдат ды прапаршчыкаў. Плюс яшчэ аўтамабільнае ды іншае абслугоўваньне. Усяго ня больш за 350 служачых у палку», — падлічыў Аляксандар Камароўскі. Паводле ягоных прагнозаў, Расея можа прафінансаваць будоўлю для гэтай колькасьці сваіх вайскоўцаў невялікага гарадка ці адрамантаваць жыльлё, якога на тэрыторыі вайсковых аб’ектаў дастаткова.
На пачатку сакавіка 6 зьнішчальнікаў і 3 транспартныя самалёты з Расеі прызямліліся на аэрадроме ў Бабруйску нібыта для ўдзелу ў «праверцы». Аглядальнікі зьвязалі гэты «візыт» з сытуацыяй на Ўкраіне. Ці могуць гэтыя самалёты стаць асновай яшчэ для адной расейскай авіябазы ў Беларусі? Аляксандар Камароўскі ў гэтым сумняваецца:
«Ня думаю ўсё ж, што Пуцін будзе працягваць вайсковую эскаляцыю. Сытуацыя ў Расеі насамрэч пагаршаецца. Пачынаюць дзейнічаць санкцыі, якія могуць тычыцца банкаў, грошай алігархаў, грошай дэпутатаў. Вось паглядзеў на тое, як гэтыя чыноўнікі і дэпутаты апладзіравалі стоячы Пуціну. Якія ў іх твары! Але гэта ўсё багатыя людзі, якія маюць рахункі за мяжой. Яны разумеюць, што санкцыі іх абавязкова закрануць».
Паводле прагнозу Аляксандра Камароўскага, расейскія самалёты з Бабруйску ўрэшце прыбяруць, але потым могуць выкарыстоўваць у такіх жа мэтах вайсковыя аэрадромы ў Быхаве, Росі, Бярозе ды іншых месцах.
Ці могуць зьявіцца ў Беларусі базы сухапутных войскаў Расеі? Аглядальнік Аляксандар Алесін мяркуе, што ў гэтым няма патрэбы, бо паводле новай дактрыны расейскія сухапутныя часьці будуць хутка разгортвацца далёка ад месца іх сталай дысьлякацыі. «Тэрыторыя Беларусі — якраз у межах гэтай дактрыны», — заўважае аглядальнік:
«Закладаецца сытуацыя, што калі будзе пагроза Беларусі, сюды прыбудуць вайсковыя часьці з Расеі. Ёсьць адпаведныя мабілізацыйныя пляны. Яны гэтая пакеты раскрыюць, і там усё будзе напісана, куды яны будуць перасоўвацца і дзе на тэрыторыі Беларусі разьмяшчацца. Але пакуль — не, ня будзе ніякіх сухапутных базаў».

Ня думаю ўсё ж, што Пуцін будзе працягваць вайсковую эскаляцыю