Расейскі палітоляг Канстанцін Калачоў у інтэрвію Радыё Свабода расказаў пра нацыяналістычны пад’ём у Расеі, а таксама пра тое, ці варта Беларусі чакаць анэксіі з боку Расеі.
— Якімі будуць далейшыя стасункі паміж Расеяй і Ўкраінай?
— Бліжэйшым часам пацяпленьня не чакаецца. Відавочна, што Ўкраіна ніколі не прызнае страту Крыму, нягледзячы на тое, што большая частка Крыму ня хоча жыць ва Ўкраіне. Да таго часу, пакуль ва Ўкраіне ня зьявіцца выбраная ўлада, у Расеі будзе падстава для таго, каб гаварыць пра нелегітымнасьць цяперашняй улады ва Ўкраіне.
Галоўнае пытаньне: як зараз Украіна і Расея будуць будаваць эканамічныя стасункі? Але ўжо ёсьць першыя прыкметы таго, што эмоцыі бяруць верх — так, былі затрыманыя расейскія аўтамабілі ва Ўкраіне, зь невядомых прычынаў спыніла працу фабрыка «Рашэн» у Ліпецку. Бачым, што па поўнай праграме закрануты прыватны капітал. На Ўкраіне цяпер усплёск антырасейскіх настрояў, стаўленьне ў людзей зьмяняецца літаральна на вачах. Расейская грамадзкая думка будзе зьмяняцца ў залежнасьці ад таго, ці будуць эксцэсы на ўсходзе і поўдні Ўкраіны.
— А ці магчымыя гэтыя эксцэсы?
— Пакуль Расея спынілася на Крыме. Аднак гэта ня значыць, што дзейнасьць прарасейска настроеных арганізацыяў і грамадзянаў будзе спыненая. Таму паміж краінамі будзе працягвацца інфармацыйная вайна, халодная вайна. Магчымыя і сілавыя эксцэсы. Хоць цяпер Расея спрабуе зрабіць усё, каб прадэманстраваць, што далей яна ня пойдзе. Чырвоная лінія дасягнутая, і Расея згодная на ёй спыніцца. Аднак сытуацыя «ні вайны, ні міру» шмат каго не задавальняе.
— Як вы ацэньваеце афіцыйную пазыцыю Беларусі што да канфлікту?
— Калі, напрыклад, Казахстан вуснамі Міністэрства замежных спраў падтрымаў крымскі рэфэрэндум, то ў заяве МЗС Беларусі выкладзеныя самыя абцякальныя фармулёўкі, зь якіх вынікае, што Беларусь гатовая прыкласьці намаганьні для таго, каб знайсьці варыянты спыненьня канфлікту, але ніхто ня ведае, што гэта за варыянты.
— Ці варта Беларусі чакаць анэксіі з боку Расеі?
— Кіраўніцтва Расеі — людзі рэалістычныя, якія разумеюць, што далейшыя дзеяньні па захопе тэрыторыяў прывядуць да рэальных санкцыяў. Я кажу «рэальных», таму што пакуль санкцыі носяць сымбалічны характар і ня выйшлі за рамкі чаканых. Калі глядзець гісторыю, то ў 1926 годзе са складу РСФСР былі выдзеленыя Магілёў і Віцебск, якія перадалі Беларусі. Я маю на ўвазе, што калі ўзгадваць, як маляваліся межы, хто дзе жыў і ўвогуле — дзе межы «расейскага сьвету», пра які казаў Пуцін у сваім звароце, то мала нікому не падасца. Але для таго каб пісаць гісторыю, нашаму прэзыдэнту дастаткова Крыму. А калі працягваць далей, то будуць наступствы. Я не параўноўваю Пуціна з гэтым пэрсанажам гісторыі, але калі б у свой час Гітлер спыніўся на Судэтах, то ён дажыў бы да 1970–1980-х гадоў, а сусьветная гісторыя пайшла б зусім па-іншаму. Гісторыя ня вучыць, але ёсьць урокі, якія нельга ігнараваць. Што да Беларусі, то тут трэба сказаць, што Лукашэнка ўжо ня самы кепскі хлопец у Эўропе, як гэта было яшчэ нядаўна. Цяпер ёсьць яшчэ горшы хлопец. І Лукашэнка займае ўзважаную пазыцыю. У заяве беларускага МЗС гаворыцца, што Беларусь ня можа заставацца ўбаку ад лёсаў расейцаў ва Ўкраіне — але, зь іншага боку, заява не дае Ўкраіне нагоды папракнуць Беларусь, што тая займае адназначна прарасейскую пазыцыю. Беларусь спрабуе застацца па-над канфліктам і нават прапануе сябе ў якасьці пасярэдніка. Хоць шмат якія фармулёўкі можна трактаваць і на карысьць аднаго боку, і на карысьць другога.
Цяпер можа ўзьнікнуць спакуса ў прыднястроўцаў чарговым разам зьвярнуцца да Расеі з просьбай аб далучэньні. Але я думаю, што дадатковыя тэрытарыяльныя здабыткі Расеі ня будуць зразуметыя ўсім сьветам. Калі гаварыць пра эканамічнае супрацоўніцтва, то супрацоўніцтва Расеі, Казахстану і Беларусі — жыцьцёва неабходнае. Таму Мытнаму зьвязу быць. Але я вельмі сумняюся, што палітычнае супрацоўніцтва ў межах Эўразійскага зьвязу ўрэшце адбудзецца.
— Цяпер адбываецца ўздым нацыяналістычных настрояў у Расеі. Чаго хочуць людзі?
— Гэта не нацыяналістычныя, а імпэрскія настроі, якія ідуць з сацыяльных сетак. Гэта імпэрскі пад’ём. Зараз шмат людзей абмяркоўваюць і жартуюць пра вяртаньне тэрыторыяў, пачынаючы з Аляскі. Адсутнасьць зразумелай рэакцыі з боку Захаду ўспрымаецца як «мы крутыя, а яны слабакі». Фактычна людзі сьвяткуюць перагляд вынікаў халоднай вайны. Расея ня проста паднялася з кален, а аспрэчыла вынікі гэтай вайны. Невыпадкова рэйтынг Пуціна цяпер дасягнуў гістарычнага максымуму. Хоць падзеі шмат каго палохаюць. Шызафрэнічнасьць масавай сьвядомасьці абсалютна відавочная, бо адны і тыя самыя людзі кажуць, што нельга спыняцца на дасягнутым — Данбас і Харкаў таксама нашы, і ў той жа час яны кажуць пра сяброўскае стаўленьне да ўкраінцаў. Карацей, калі расеец ня радуецца вяртаньню Крыму ў Расею, у яго няма сэрца, а калі радуецца — то ў яго няма розуму.

Калі ўзгадваць, як маляваліся межы, хто дзе жыў і ўвогуле — дзе межы «расейскага сьвету», пра які казаў Пуцін у сваім звароце, то мала нікому не падасца