У Аляксандра Лукашэнкі няма самастойнай пазыцыі ў дачыненьні да Ўкраіны, — лічыць былы надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі, камэндант Майдана часоў «аранжавай рэвалюцыі», віцэ-прэм’ер ураду Юліі Цімашэнкі — Раман Бясьсмертны.
Раман Бясьсмертны: «Масква дыктуе Беларусі тыя ці іншыя паводзіны. Чаму нехта лічыць у цяперашняй сытуацыі, што паводзіны афіцыйнай Беларусі чымсьці адрозьніваюцца ад паводзінаў Масквы? Толькі таму, што Пуцін тактычна пад абяцаньні Лукашэнкі пакідае Беларусь як пляцоўку для дыялёгу паміж Масквой і Кіевам».
На думку Бясьсьмертнага, такі дыялёг мог бы весьціся па лініі СНД. Аднак цяпер ён ня бачыць з украінскага боку жаданьня пайсьці на яго.
Былы амбасадар упэўнены, што сытуацыя вакол канфлікту паміж Украінай і Расеяй будзе толькі абвастрацца:
«Сытуацыя будзе абвастрацца паўсюль, у тым ліку і ў Крыме. Усе прыхільнікі анэксіі Крыму меркавалі, што з правядзеньнем рэфэрэндуму, з рашэньнем Савету Фэдэрацыі, Дзяржаўнай Думы, напружаньне будзе зьмяншацца. Але яно ўзрастае.
Першыя сьмерці ў Крыме ўчора даюць сыгнал абодвум бакам пра тое, што трэба выкарыстоўваць неардынарныя мэтады, каб мінімізаваць супрацьстаяньне».
18 сакавіка ўвечары кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін пагаварылі па тэлефоне.
Прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы паведамляе толькі, што яны «абмеркавалі шэраг актуальных пытаньняў, у тым ліку абмяняліся думкамі адносна Ўкраіны і сытуацыі, зьвязанай з правядзеньнем рэфэрэндуму ў Крыме».
Паводле прэс-службы прэзыдэнта Расеі, «кіраўнікі дзяржаў адзначылі важнасьць і гістарычнае значэньне ўзьяднаньня паўвострава з Расейскай Фэдэрацыяй, якое адбылося сёньня, у поўнай адпаведнасьці з практычна аднадушным волевыяўленьнем насельніцтва Крыму».
Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, улады Казахстану таксама прызналі вынікі праведзенага ў Крыме рэфэрэндуму па далучэньні паўвострава да РФ і «з разуменьнем паставіліся да рашэньня Расейскай Фэдэрацыі ў гэтых умовах».
18 сакавіка Расея абвясьціла, што Крым афіцыйна ўваходзіць у склад Фэдэрацыі.