Прамова Ўладзімера Пуціна і рашэньне Фэдэральнага сходу Расеі пра далучэньне Крыма да РФ — выклік сусьветнаму сьветапарадку.
Прэзыдэнт Расеі ў сваёй прамове спасылаўся на досьвед Косава. Але Косава не было далучанае ні да воднай заходняй краіны, яму забаранілі далучацца нават да Альбаніі. Крым далучаецца да Расеі ў якасьці яе рэгіёна. Нагадаю, гэта тое, што 12 гадоў таму Пуцін прапаноўваў Беларусі.
Да таго ж даволі злавесна прагучалі словы Пуціна наконт таго, што паўднёвыя і ўсходнія рэгіёны Ўкраіны былі незаконна далучаныя да Ўкраіны бальшавікамі. Ён, праўда, агаварыўся, што Расея, акрамя Крыму, больш ні на што не прэтэндуе ва Ўкраіне.
Параўноўваць цяперашнюю палітыку Расеі з палітыкай Гітлера ў 30 гадах — можа і кепскі тон, ёсьць істотныя адрозьненьні. Але пасьля анэксіі Судэтаў нацысцкі ўрад заяўляў, што больш ні на што не прэтэндуе. Празь некалькі месяцаў пасьля гэтых заяваў вэрмахт заняў усю тэрыторыю Чэхіі, далучыўшы яе да Трэцяга Рэйху.
Абхазію і Паўднёвую Асэтыю можна было палічыць ізаляваным эпізодам. Зараз вымалёўваецца пэўная тэндэнцыя. Папросту кажучы, хто наступны? І што можа стрымаць гэты марш Расеі?
Пакуль Захад увёў толькі пэрсанальныя санкцыі адносна пары дзясяткаў расейскіх палітыкаў і урадоўцаў. Гэтыя санкцыі выглядаюць ня надта сур’ёзнымі, асабліва ў сьвятле санкцый, пад якімі знаходзіцца ўжо 3 гады афіцыйны Менск. Лукашэнка сілай разагнаў маніфэстацыю, пасадзіў некалькі дзесяткаў чалавек. У яго пад санкцыямі каля 200 чалавек, уключна зь ім самім. Расея анэксавала ладны кавалак тэрыторыі іншай дзяржавы, на якім жыве 2 мільёны чалавек. Пад санкцыі патрапіў ажно (!) 21 чыноўнік.
Аднак неабавязкова, што Захад па змаўчаньні праглыне анэксію Крыму. Ужо шмат хто адзначыў, што палітыка Пуціна — гэта вяртаньне ў ХІХ стагодзьдзе. Можа, гэта з гонарам прызнаў бы і сам прэзыдэнт Расеі, маўляў, прэч сьвет міжнароднага права, у якім вышэйшы судзьдзя — Злучаныя Штаты. Але варта прыгадаць, што ХІХ стагодзьдзе было векам шматлікіх войнаў. Так, тады ня надта клапаціліся пра міжнароднае права і ўнівэрсальныя прынцыпы. Але вельмі клапаціліся пра бясьпеку, пра захаваньне сілавога балянсу. Ёсьць пэўны сымбалізм у тым, што Пуцін гаварыў сваю прамову ў дзень, калі ў 1856 годзе скончылася Крымская вайна, якую Расея прайграла.
Адказ можа быць не прамым, але істотным. Калі Захад палічыць Расею небясьпечным ворагам, можа чакаць паступовага скарачэньня гандлю, у тым ліку і імпарту расейскіх энэрганосьбітаў, закрыцьцё доступу Расеі да сучасных тэхналёгіяў, прасоўваньне інфраструктуры НАТА бліжэй да межаў Расеі, у тым ліку і ва Ўкраіну, росту (нарэшце) ваенных выдаткаў у краінах Эўразьвязу, якія апошнія гадоў 10 іх увесь час скарачалі.
І матыў — не парушэньне міжнароднага права, матыў — пагроза, якую ўяўляе сабой Расея, якая дазваляе сабе анэксаваць тэрыторыі суседзяў і канчатковыя мэты якой незразумелыя.
Пра гэта, дарэчы, ў разгар крызісу вакол Крыму гаварыў начальнік камітэту начальнікаў штабоў ЗША Дэмпсі, паводле яго «калі дазволіць Расеі ўрывацца ў сувэрэнныя дзяржавы, матывуючы гэта абаронай этнічных рускіх, пад пагрозай дэстабілізацыі апынецца ўся Ўсходняя Эўропа і Бальканы».
Вялікабрытанія і Францыя ў 1853 годзе абвясьцілі вайну Расеі не таму, што яна парушыла міжнароднае права, а таму, што ўбачылі ў яе дзеяньнях пагрозу бясьпецы ў Эўропе і Азіі. Сардэчна запрашаем у ХІХ стагодзьдзе.
Доўгатэрміновыя наступствы гэтай геапалітычнай зьмены для Беларусі — тэма асобнай размовы. Але зараз перад афіцыйным Менскам наўпроставы выклік — прызнаньне альбо непрызнаньне пашырэньня межаў саюзьніка.
Хутчэй за ўсё, беларускія ўлады будуць усяляк пазьбягаць прамога адказу. Нагадаю, што месяц таму сам Лукашэнка, а тры тыдні таму ягоны міністар замежных справаў Уладзімер Макей казалі пра прыхільнасьць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Цяпер гэтая цэласнасьць відавочным чынам парушаная.
Зь іншага боку, паколькі Расея ўключыла Крым у свой склад, то прызнаваць Расею ў Беларусі ня мае патрэбы, яна і так яе прызнае. Мяркую, што будуць вылучацца нейкія такія аргумэнты, каб не патрапіць пад яшчэ больш глыбокую ізаляцыю, а тое і санкцыі. Магчыма, для Беларусі ўзорам будзе рэакцыя Кітаю, які ўстрымаўся ў Радзе бясьпекі ААН пры галасаваньні рэзалюцыі аб незаконнасьці крымскага рэфэрэндуму. Тым ня менш, у Пуціна ў яго прамове знайшлося добрае слова на адрас Пэкіну.
Размовы пра выклікі сусьветнаму сьветапарадку суправаджаюць хіба ня кожны буйны міжнародны крызіс. Але ў дадзеным выпадку, асабліва калі глядзець на рэакцыю Захаду, зьмена правілаў, па якіх жыве сьвет, сапраўды адбываецца.
Параза СССР у «халоднай вайне» ня скончылася ніякім глябальным пагадненьнем, якое б вызначала месца і ролі пераможцаў і пераможаных, новы парадак усталяваўся па змаўчаньні. Менавіта яму Расея і кідае выклік. Якім будзе новы? Прыгадваецца, што ўсе мінулыя — Вэстфальскі мір, Венскі кангрэс 1814 году, Вэрсальскі мір, Ялта-Патсдам — усталёўваліся па выніках вялікіх войнаў.