Галоўны лёзунг, расьцягнуты перад першай калёнай, — «За Расею і Ўкраіну бяз Пуціна». Сьцягі Ўкраіны, якія раздавалі ахвотным, хутка скончыліся. Такога наплыву не чакалі ні паліцыя, ні самі арганізатары.
Як перадае ИТАР-ТАСС, на чале калёны — сустаршыня «РПР-Парнас» Барыс Нямцоў, дэпутат Дзярждумы Дзьмітры Гудкоў. У акцыі таксама бяруць удзел музыка Андрэй Макарэвіч і старшыня партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін.
У натоўпе шмат сьцягоў Расеі і Ўкраіны, людзі скандуюць «Не вайне!»
З прычыны сытуацыі ва Ўкраіне ўжо другі тыдзень у Маскве праходзяць мітынгі, шэсьці і няўзгодненыя акцыі.
У натоўпе шмат сьцягоў Расеі і Ўкраіны, людзі скандуюць «Не вайне!»
З прычыны сытуацыі ва Ўкраіне ўжо другі тыдзень у Маскве праходзяць мітынгі, шэсьці і няўзгодненыя акцыі.