Адкрыцьцё кнігарні «Галіяфы». Жывая трансьляцыя

14 сакавіка ў Менску адкрываецца кнігарня выдавецтва «Галіяфы».
Па адрасе Валгаградзкая, 6 пад адным дахам будуць крама з шырокім выбарам беларускіх кніг, мастацкая галерэя і лекцыйная прастора.

«Мы будзем рабіць жыцьцё вакол беларускай кнігі ярчэйшым і цікавейшым. Нашая мэта — далей пашыраць кола чытачоў беларускамоўнай літаратуры. Мы ня проста будзем распаўсюджваць беларускую літаратуру, мы будзем дапамагаць у ёй арыентавацца і, безумоўна, працягваць яе выдаваць», — гаворыцца ў звароце ўладальнікаў новай кнігарні.

http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=t&id=11&w=640&h=360