Апублікаваны відэазапісы з камэр ахоўнай сыстэмы, якія паказваюць, як былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч уцякаў са сваёй былой рэзыдэнцыі Межыгор’е.

Зьбіраць і вывозіць антыкварыят ды іншыя каштоўныя рэчы зь Межыгор’я пачалі яшчэ 19 лютага, да расстрэлу людзей снайпэрамі і падпісаньня пагадненьня.
Інтэнсіўная, але немітусьлівая эвакуацыя каштоўнасьцяў пачалася 21 лютага — за некалькі гадзін да падпісаньня апазыцыяй і Януковічам пагадненьня аб мірным выхадзе з крызісу.
Фургоны загружалі і адпраўлялі да 4 гадзіны раніцы 22 лютага. Літаральна празь некалькі гадзін пасьля гэтага зьявілася першае паведамленьне, што Межыгор’е пакінулі ўсе насельнікі і прыслуга.
Раніцай 22 лютага зьявілася першае паведамленьне, што Межыгор’е ахоўваюць толькі пара чалавек, прычым на тэрыторыю можна ўвайсьці бесьперашкодна. У гэты ж дзень паглядзець на раскошу рэзыдэнцыі Януковіча накіраваліся тысячы ўкраінцаў.