Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны ў ноч на 11 сакавіка затрымалі ў Данецку грамадзяніна Расеі, які прыбыў ва Ўкраіну, каб арганізоўваць дывэрсійныя групы.
Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве заявіў старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка.
Затрыманы нарадзіўся ў Крыме ў 1977 годзе, жыве ў Маскве, ён грамадзянін Расеі, паведаміла кіраўніца прэсавага цэнтру СБУ Марына Астапенка.
Паводле дадзеных СБУ, затрыманы меў заданьне сфармаваць на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей групоўкі з мэтай дэстабілізацыі сытуацыі, у тым ліку з дапамогай выбухоўкі.
На брыфінгу журналістам далі паслухаць запіс размовы затрыманага зь ягоным куратарам на тэрыторыі Расійскай Фэдэрацыі. Суразмоўца затрыманага цікавіцца, калі можна чакаць вынік ягоных дзеяньняў і дзеяньняў наймітаў, якіх ён завэрбаваў на тэрыторыі Ўкраіны.
СБУ завяла крымінальную справу па факце незаконнага захоўваньня зброі.