Вярхоўная Рада заклікала дзяржавы — гаранты бясьпекі Ўкраіны дапамагчы захаваць незалежнасьць, сувэрэнітэт і існуючыя межы Ўкраіны.
За гэты зварот прагаласавалі 263 дэпутаты.
«Вярхоўная Рада Ўкраіны зьвяртаецца да Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, Злучаных Штатаў Амэрыкі як краін-удзельніц Міжнароднага мэмарандуму аб гарантыях бясьпекі ў сувязі з далучэньнем Украіны да Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі з просьбай выканаць свае абавязаньні згодна зь яго палажэньнямі», — сказана ў дакумэнце.
Рада заклікала «прымяніць усе магчымыя дыпляматычныя, палітычныя, эканамічныя і ваенныя захады дзеля неадкладнага спыненьня агрэсіі і захаваньня незалежнасьці, сувэрэнітэту і існуючых межаў».