Тры тыдні таму адбылася рэгістрацыя кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовыя саветы. Паводле выбарчага календара агітацыйная кампанія прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты мусіла быць у самым разгары. На практыцы ж яна застаецца фактычна не распачатай. На вуліцах няма агітацыйных пікетаў, выбарцам не раздаюцца ўлёткі.
Актывісты апазыцыйных арганізацыяў, якіх зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты, публічную агітацыйную працу з выбарцамі адкладаюць на пазьнейшы час. Сябра аргкамітэту дзеля стварэньня партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімер Пунчанка заяўляе, што праводзіць пікеты будзе напярэдадні датэрміновага галасаваньня. Ён сьцьвярджае, што гэткім чынам болей запомніцца выбарцам.
Цяпер жа, кажа актывіст, агітаваць людзей зарана: «Як кажуць у народзе, лыжка да абеду добрая. Гэта ўсё трэба рабіць перад самымі выбарамі, таму я і не сьпяшаюся. Ды й яшчэ друкаваныя матэрыялы пакуль не гатовыя. У акрузе, па якой балятуюся, я нарадзіўся і пражыў усё сваё сьвядомае жыцьцё, таму мяне там усе ведаюць».
На пытаньне «дык, можа, у такім разе наагул абысьціся без агітацыі?» прэтэндэнт на дэпутацкі мандат адказвае: «Чаму? Я буду выступаць перад выбарцамі, але дзён празь пяць ці шэсьць. Цяпер ранавата, таму я і кажу, што ўсё трэба рабіць у час».
Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў таксама не сьпяшаецца з публічнай агітацыяй выбарцаў. Кажа, што пасьля падзеяў ва Ўкраіне ў яго зьмяніўся погляд на ўдзел у выбарчай кампаніі.
Кандыдат на дэпутацтва ў абласны савет заяўляе, што ён разам зь іншымі вылучэнцамі-апазыцыянэрамі зьбіраецца правесьці адзін вялікі пікет. Ім, кажа актывіст, будзе прыцягнутая ўвага грамадзкасьці да пагрозаў, якія нясуць Беларусі расейскія ваенныя базы, разьмешчаныя на ейнай тэрыторыі. У такой сытуацыі, цьвердзіць партыец, правядзеньне выбарчых пікетаў пазбаўлена сэнсу:
«Ёсьць цяпер большая пагрозы, чым тыя неразумныя дэпутаты, якія сядзяць у гарсаветах, аблсаветах. Калі адбудзецца акупацыя, то ня будзе ні выбараў, ні мясцовых саветаў, ні парлямэнту — нічога».
Незалежны кандыдат на дэпутацтва ў Магілёўскі гарсавет Аляксей Паўлоўскі тлумачыць сваю пасіўнасьць у публічнай агітацыі выбарцаў нястачай сродкаў. Ён ужо зьвяртаўся ў Цэнтарвыбаркам, каб яму іх выдаткавалі. Яму ў гэтым адмовілі. Здымацца з выбарчай гонкі тым ня менш беспрацоўны вылучэнец не зьбіраецца:
«Я не магу даць інфармацыю у газэту пра сябе, каб мяне ведалі выбарцы, ні ўлёткі выдаць», — наракае кандыдат на дэпутацтва. Тым ня менш ён заяўляе, што будзе наўпрост працаваць зь людзьмі: «Я ўжо за час, як пачаліся выбары, блізу дваццаці зваротаў накіраваў у розныя органы ўлады. Дапамагаў людзям. Я стану на мосьце і буду людзей агітаваць».
Пра тое, што агітацыйнай працы ў Магілёве кандыдатамі на дэпутацтва амаль не праводзіцца, кажуць і самі выбарцы. «Чэсна кажучы, ніякай агітацыі я ня бачу, адзінае — месцамі інфармацыйныя плякаты вывешаныя, а калі казаць пра кандыдатаў, то ня ведаю, ня бачу іх — інфармацыйнасьці наагул ніякай няма», — наракае адзін з двух дзясяткаў выбарцаў, апытаных на вуліцах гораду. Пасіўнасьць агітацыйнай кампаніі ён тлумачыць адсутнасьцю ў людзей веры, што выбарамі можна нешта зьмяніць: «Яны неяк і патрэбныя, бо паводле пляну павінны праходзіць, але ж людзі ўжо прывыклі да таго, што асабліва нічога ня зьменіцца, таму і пасіўнасьць ёсьць».
Выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца 23 сакавіка. За тыдзень да асноўнага дня галасаваньня пачнецца датэрміновае галасаваньне. Каб пачаць агітацыйную працу ў кандыдатаў на дэпутацтва застаецца два тыдні.

Ёсьць цяпер большая пагрозы, чым тыя неразумныя дэпутаты, якія сядзяць у гарсаветах, аблсаветах