На Гомельшчыне апазыцыйныя кандыдаты ў дэпутаты сутыкаюцца з тым, што выбарчыя камісіі намагаюцца цэнзураваць іхныя радыёвыступы і фатаздымкі.
У Рэчыцы супрацоўніца мясцовага радыё «Дняпровец» папярэдзіла кандыдата ў дэпутаты райсавету па Караваціцкай выбарчай акрузе № 35 Алега Шабетніка, што перадасьць запісаны радыёзварот да выбарцаў у раённую камісію, а тая — у Цэнтравыбаркам. Там і вызначаць, выпускаць зварот кандыдата ў дэпутаты ў эфір ці не.
Шабетнік: «Выступ мой запісалі, але папярэдзілі, што аддадуць у мясцовую выбарчую камісію, а яна — у Цэнтравыбаркам. Калі ня знойдуць там нейкіх парушэньняў, то пусьцяць у эфір радыёзварот. Я казаў людзям пра „Народны рэфэрэндум“ і зьвярнуў увагу на тры асноўныя пытаньні: неабходнасьць выбараў мэраў, два тэрміны для прэзыдэнта і вяртаньне да бясплатнай адукацыі».
Тым часам у Гомелі акруговая камісія Навабеліцкай выбарчай акругі № 36 па правядзеньні паўторных выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў пастанавіла, што фатаздымак кандыдата ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Няпомняшчых «утрымлівае прыкметы перадвыбарчай агітацыі». І такі фатаздымак нібыта нельга зьмяшчаць на агульным плякаце кандыдатаў.
Няпомняшчых: «Акруговая камісія на падставе свайго рашэньня адмовілася друкаваць маю фатаграфію і зьмяшчаць на стэнд — у зьвязку з тым, што ў ёй утрымліваецца агітацыя. На фатаздымку я адзеты ў майку з надпісам „За Беларусь без Лукашэнкі“. І вось на гэтай падставе камісія і адмовілася друкаваць — нібыта мая фатаграфія будзе працягваць агітацыю ў дзень выбараў».
Кандыдат спрабаваў аспрэчыць рашэньне акруговай камісіі на забарону фатаздымка з надпісам у абласной выбарчай камісіі, але нічога не дамогся:
«Гэта нейкі маразм — усе баяцца. Пэўна, думаюць, што калі б надрукавалі фатаграфію з надпісам „За Беларусь без Лукашэнкі“, то ніводнага члена ў гэтай камісіі не засталося б. Але што тут страшнага? Гэта ж маё меркаваньне! Я ні да чога не заклікаю. У нас проста выбараў няма. У нас толькі ёсьць прызначэньне дэпутатаў. І прызначаюцца дэпутатамі толькі тыя, якія будуць залежнымі ад улады і супраць нічога ня змогуць сказаць. Я ўжо сёньня магу сказаць, хто будзе ў нас дэпутатам парлямэнту — гэта спадарыня Астапюк».
Гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка зьдзіўляецца рашэньням камісіяў, якія цэнзуруюць і выступы, і нават фатаздымкі:
«Прабачце, а куды гэты чалавек ідзе? З таго моманту, калі старшыня камісіі ўручыў яму пасьведчаньне кандыдата і паціснуў руку, ён ужо мог бы і старшыню камісіі загітаваць, каб той прагаласаваў за спадара Няпомняшчых. Глупства — і ўсё, што тут ужо камэнтаваць. Дарэчы, нормы Выбарчага кодэксу і тыя тлумачэньні, якія дае Цэнтравыбаркам, не забараняюць кандыдатам весьці перадвыбарчую агітацыю й праз надпісы на адзеньні».