Аляксей Знаткевіч піша пра фільм дацкага рэжысэра Ларса фон Трыера «Німфаманка», прэм’ера другой часткі якога адбудзецца ў Менску 6 сакавіка.
Калі ў канцы мінулага году на сайце «Хартыя’97» выставілі новую песьню расейскага рок-музыкі Барыса Грабеншчыкова, сярод камэнтароў быў і такі: «Все-таки талант — есть талант! В трех словах и двух аккордах выложил все, что нам уже так наболело. Когда мы уже эту погань сбросим, Господи!»
Магчыма, сам Грабеншчыкоў зьдзівіўся б, пабачыўшы такую рэакцыю. Але любы твор, які пакідае прастору для інтэрпрэтацыі (то бок любы мастацкі твор у прынцыпе) раскрывае ня толькі творцу, але і слухача/гледача. Нават калі такой прасторы няшмат, часам атрымоўваецца амаль як у будысцкай прыпавесьці пра пекла без агню, куды кожны прыносіць свой ўласны.
Таму ня дзіва, што пасьля паказу першай часткі новага фільму Ларса фон Трыера «Німфаманка» розьніліся ня толькі меркаваньні пра яго вартасьць — ад «поўнае г... о» да «найлепшы за апошнія дзесяцігодзьзі фільм пра каханьне» — але і ацэнкі таго, што ўласна паказвае фільм.
Бо «Німфаманка» — фільм постмадэрнісцкі ня толькі праз насычанасьць спасылкамі на іншыя творы ад першых да апошніх кадраў. Фон Трыер нібы дае гледачам рознакаляровыя шкельцы і прапануе самім сабраць сваю мазаіку.
Фэмінізм ці жанчынаненавісьніцтва?
Джэсіка Кіянг на сайце Indiewire піша, што, нягледзячы на рэпутацыю жанчынаненавісьніка, фон Трыер зьняў «пераканаўча фэмінісцкі» фільм. Што праўда, яна робіць такую выснову пасьля першай часткі і дадае апраўданую засьцярогу: выглядае, што другая будзе нашмат больш змрочнай.
Але рэч нават ня ў тым, што ў другой частцы шкельцы сапраўды цямнеюць — прага самаразбурэньня і самапрыніжэньня ўсё часьцей вядзе рэй там, дзе крытык пабачыў жанчыну, якая цалкам «валодае ўласным целам і выкарыстоўвае яго для асалоды».
Вось кніжны чарвяк Сэлігман спрабуе пераканаць галоўную гераіню, Джо, прыблізна так: «Калі б на тваім месцы быў мужчына, яго б гэтак не асуджалі за такія паводзіны». Аднак нібыта відавочныя словы чамусьці гучаць непераканаўча, як і амаль ўсё мэтафары Сэлігмана, які нацягвае на аповеды Джо культурна-гістарычныя схемы. А гераіня выглядае хутчэй як зьява прыроды, якую такімі схемамі не патлумачыш.
Сьледам за знакамітым літаратурна-кіношным канібалам Ганібалам Лектарам, Джо магла б сказаць (і фактычна сказала): «Са мной нічога ня здарылася. Здарылася я».
Пры гэтым ў розных разьдзелах мы бачым розную Джо, якая «здараецца» па-іншаму. І гаворка тут не пра тое, што яе граюць розныя акторкі: у першай частцы маладзейшая Стэйсі Марцін, а ў другой — Шарлота Гэнсбур. Проста новыя памкненьні ў Джо часам зьяўляюцца зьнянацку і без тлумачэньняў, як бог з машыны ў старажытнагрэцкім тэатры.
Кепская парнаграфія
Абедзьве часткі «Німфаманкі» ў кінапракаце ідуць у карацейшай вэрсіі параўнальна з аўтарскім варыянтам фон Трыера. Стваральнікі фільма тлумачыць гэта не цэнзурай сэксуальных сцэнаў, а абмежаваньнямі ў часе — поўная рэжысэрская вэрсія мае пяць з паловай гадзін.
У любым выпадку, нават у карацейшай вэрсіі засталося досыць геніталіяў, каб паводле фармальных крытэраў назваць фільм парнаграфіяй. Падчас мантажу у некаторыя эпізоды фільму дадаваліся фрагмэнты целаў порнаактораў.
Стэлан Скарсгард, выканаўца ролі Сэлігмана, у інтэрвію брытанскай Guardian сказаў: «...калі паглядзець на гэты фільм, дык гэта вельмі кепскае порна, нават калі рабіць паскораную перамотку. Празь нейкі час вы заўважыце, што нават не рэагуеце на такія сцэны. Яны робяцца такімі ж натуральнымі, як калі вы глядзіце, што нехта есьць міску кашы».
Варта ці ня варта?
Для таго, хто глядзеў першую частку «Німфаманкі», мае парады бадай непатрэбныя. Бо тыя, хто палічыў фільм «поўным г... м», наўрад ці пажадаюць другой порцыі таго ж рэчыва, а тыя, хто фільм упадабаў, захочуць даведацца, чым усё скончыцца (у фільме сапраўды ёсьць сюжэт, амаль дэтэктыўны).
А вось тым, хто вагаецца ці глядзець фільм ад пачатку, магу толькі сказаць, што дзірачкі ў «Німфаманцы» давядзецца запаўняць самім.