Першы намесьнік пракурора Гомельскай вобласьці Вадзім Сушчынскі падпісаў 5 сакавіка афіцыйныя папярэджаньні гомельскім журналістам-фрылансэрам, сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў Юлі Сівец і Мікалаю Бянько.
Іх зьвінавацілі ў падрыхтоўцы інфармацыйных матэрыялаў без акрэдытацыі для замежнага СМІ — Радыё Рацыя, зарэгістраванага на тэрыторыі Польшчы.
У пацьвярджэньне пракуратура прывяла зьмешчаныя на сайце racyja.com рэпартажы за подпісамі Міколы Бянько і Юлі Сівец: «Забыты Чарнобыль», «Шчодрыкі па-гомельску», а таксама іхнія блогі з зацемкамі: «Месца вызначае ўсё», «Вынікі года чорнай Зьмяі».
«На падставе артыкула 27 Канстытуцыі мы адмовіліся адказваць на пытаньні старшага памочніка пракурора Дзьмітрыя Дэбоя, які сёньня выклікаў нас на гутарку перад вынясеньнем папярэджаньняў. Яны ўжо былі падрыхтаваныя. Мяркую, што ў згаданых папярэджаньнях прысутнічае палітычны складнік. Набліжаюцца выбары ў мясцовыя саветы. Апрача таго, у нашых блізкіх суседзяў ва Ўкраіне адбываецца пераўсталяваньне ўлады. Гэта ўсё непакоіць беларускія кіроўныя колы. Праўдзівая інфармацыя замінае. Таму і абралі цяпер у якасьці мішэняў журналістаў. І асабліва лёгка перасьледаваць тых, каму не даюць акрэдытацыі. Гэта відавочнае запалохваньне, перашкоды прафэсійнай дзейнасьці, за што таксама прадугледжана адказнасьць паводле беларускага заканадаўства. Да таго ж кожны чалавек мае права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю — гэта гарантавана беларускім заканадаўствам», — сказаў службе маніторынгу ГА «БАЖ» Мікалай Бянько.
Інтарэсы журналістаў-фрылансэраў Бянько і Сівец у пракуратуры прадстаўляў па даверанасьці сябра ГА «БАЖ», юрыст Леанід Судаленка:
«Я лічу, што ў дачыненьні да фрылансэраў наагул нельга прымяняць нормы закону аб сродках масавай інфармацыі, які рэглямэнтуе дзейнасьць журналістаў СМІ, рэдакцыяў. Фрылансэр — вольны чалавек, ён можа пісаць для каго заўгодна — нават для „Нью-Йорк таймс“, ня кажучы пра „Радыё Рацыя“. Права зьбіраць інфармацыю і распаўсюджваць яе кожнаму грамадзяніну дае Канстытуцыя і міжнародныя пагадненьні, якія ратыфікаваныя Беларусьсю. Думаю, што органы пракуратуры трымаюцца састарэлых прынцыпаў і правілаў савецкіх часоў „інфармацыйных войнаў“ паміж Усходам і Захадам».
Дарэчы, беларускае заканадаўства, на жаль, не дае нават азначэньня такой катэгорыі творчых людзей, як фрылансэры. Прапановы ГА «БАЖ» на гэты конт не знаходзяць водгуку ў беларускіх заканадаўцаў з Палаты прадстаўнікоў. Яны да такой ступені «ўдасканалілі» заканадаўства пра СМІ, што зь яго зьнікла само паняцьце «журналіст» — заменена на «журналіст СМІ».