Актывіста Маладога фронту Яўгена Ціханава суд пакараў 12 суткамі арышту.
Такое ж пакараньне за ўдзел у акцыі салідарнасьці з Украінай атрымаў сустаршыня арганізацыі Зьміцер Дашкевіч.
Такое рашэньне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.
Грамадзянін Украіны Антон Чарнічка, які падчас акцыі запытаў у міліцыянта: «Калі рухне рэжым Лукашэнкі?» — асуджаны на трое сутак.
Іх і яшчэ 19 чалавек затрымалі 2 сакавіка перад акцыяй пратэсту, якую плянавалася правесьці каля амбасады Расейскай Фэдэрацыі.
На Дашкевіча, Ціханава і Чарнечку склалі пратаколы. Астатніх адпусьцілі.
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну адбудуцца адміністрацыйныя суды над сустаршынём «Маладога фронту» (Чэхія) Зьмітром Дашкевічам, а таксама над сябрамі арганізацыі — Яўгенам Ціханавым і Сяргеем Фінькевічам.
У Цэнтральным судзе Зьміцер Дашкевіч напісаў у Cьледчы камітэт скаргу, што падчас паездкі ў суд міліцыянты ўжывалі да яго грубую фізычную сілу і пабілі акуляры:
«03.03.2014 зранку, калі прыехалі супрацоўнікі міліцыі, каб забраць мяне на суд, яны паспрабавалі запіхнуць мяне ў заднюю частку міліцэйскага аўтамабіля, дзе было толькі 2 запасныя колы і не было сядзеньняў. Калі я стаў адмаўляцца сядаць туды з-за абразьлівых умоваў, мяне пачаў зьбіваць супрацоўнік міліцыі Чарняўскі і яшчэ адзін (імя ня ведаю). Мяне зьбівалі па твары, разьбілі акуляры, білі па тулаве, скруцілі, надзелі кайданкі і рэзка за іх торгалі. У выніку ў мяне засталіся сьляды на запясьцях і сьляды ад удараў на твары».