Валянціна Ўладзімераўна Быкава даведалася пра сьмерць Рыгора Барадуліна сёньня ўраньні:
«Мне патэлефанавала сваячка, кажа: „Па радыё перадалі, што памёр Барадулін!“ Я радыё ўключыла, але больш ужо й не перадалі.
Ён жа як родны быў мне. І такі харошы, руку пацалуе, без падарунка ніколі не адправіць...
Пахаваць прывязуць яго сюды, у Вушачу. Ён заўжды казаў, каб пахавалі яго каля маці. Як я яшчэ магла хадзіць, а ён сюды прыяжджаў, дык завёў мяне на могілкі, паказаў, дзе маці пахаваная.Там помнік, агароджа, і ён кажа: „Вось маё месца, каля мамы“. І Васілю казаў: „Хачу, каб пахавалі мяне на роднай зямлі, у Вушачы“.
Гэтак ён любіў сваю Вушаччыну, гэтак па ёй сумаваў! Сёлета не прыяжджаў, і пазалетась ня быў. А па тэлефоне калі размаўлялі, усё казаў: „Можа, прыеду“. Гэтак яму хацелася!
Але ўжо ня мог, гэтыя гады ўжо ня мог езьдзіць. І хадзіць ужо ня мог. Раней неяк з палачкай хадзіў, а потым і зусім амаль не хадзіў.
І гаварыць ня мог амаль. Я тут званіла, віншавала яго з днём народзінаў, 24 лютага. Дык ён спачатку адказаў, а потым чую — цяжка яму, стараецца сказаць, а ня можа...
Я спытала: „Як тваё здароўе?“ А ён кажа: „Так, сярэдне“... Ніколі не сказаў, што дрэнна. А ён дужа хварэў, яшчэ як Васіль быў жывы, дык яму скардзіўся, што галава вельмі баліць...
У яго тут хата, у Вушачы, ёсьць. Купілі старую, зьнесьлі, на гэтым месцы новую пабудавалі. У яго там і кабінэцік свой быў, дзе ён сядзеў і пісаў. А потым захварэў і ня змог болей езьдзіць.
А так яму хацелася, усё ўспамінаў сваю Вушачу! І мне ўсё казаў: „Так я люблю слухаць, Валечка, як ты гаворыш! Усе па-руску размаўляюць, а ў цябе мова сапраўдная!“
Кніжкі ў мяне ягоныя ёсьць, і так яго шкадую, так шкадую»...