У порт Феадосіі ўвайшоў расейскі дэсантны карабель «Зубр»

Сёньня раніцай у феадасійскі гандлёвы порт увайшоў расейскі дэсантны карабель на паветранай падушцы «Зубр».
Пра гэта Радыё Свабода паведамілі журналісты мясцовай газеты. Паводле іх, карабель зайшоў без адметных пазнакаў і зараз знаходзіцца ў порце .

Журналісты дадалі што ўсе мясцовыя навінавыя сайты падвергнуліся хакерскаму нападу і не працуюць, адключаныя таксама ўсе вэб-камеры, якія паказвалі горад і порт.

Ва ўзбраеньні Чарнаморскага флёту Расеі, які дыслякуецца на тэрыторыі Ўкраіны на ўзбраеньні такіх караблёў няма. Яны могуць перавозіць марскіх пехацінцаў і цяжкую браніраваную тэхніку.