На Гомельшчыне ў сьпісах зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты пераважаюць начальнікі розных узроўняў. Тым часам шэраговыя выбарцы ня ведаюць сваіх дэпутатаў, ня бачаць ніякай іхняй працы.
У Чачэрску на 30 месцаў у раённы савет зарэгістравана акурат трыццаць кандыдатаў. Ніякай альтэрнатывы. Жыхарам, па сутнасьці, прапануюць абраць сваімі прадстаўнікамі ў райсавеце ледзь ня ўсіх мясцовых начальнікаў. Што ні кандыдат, то начальнік, загадчык, дырэктар альбо намесьнік. І такіх кандыдатаў у Чачэрску 26. Ёсьць адзін фэрмэр, майстар і два — галоўныя спэцыялісты: з райвыканкаму і зь міліцыі.
У Карме на 32 дэпутацкія месцы вылучана 30 кандыдатаў-начальнікаў. На дадатак — адзін настаўнік і адзін электраманцёр. І таксама ніякай альтэрнатывы.
Мясцовая жыхарка спадарыня Зінаіда так адклікаецца на працу дэпутатаў раённага савету, склад якога тут ад выбараў да выбараў істотна не мяняецца:
«Да дэпутатаў зьвярталася — яны для мяне нічога ня вырашылі. Нават дэпутат па нашай акрузе, калі давялося зьвярнуцца па пытаньнях ягонай кампэтэнцыі, зьвязаных з гандлем, нічога ня вырашыў. Толькі адпіскі пішуць. Абслугоўваньне ў нас ерундовае: кошты завышаны, хлеб пякуць абы-які. Я не разумею, навошта выбіраць гэтых дэпутатаў, калі ў нас у раёне, па сутнасьці, няма ніводнай самастойнай арганізацыі? Гаргаз — аб’ядналі, ДЭУ — аб’ядналі, ПМК — зьбіраюцца аб’ядноўваць. Усё пааб’ядноўвалі, ніводнай самастойнай арганізацыі няма. Дзеля чаго выбіраць дэпутатаў? Дзеля якіх рашэньняў, калі ўжо ўсё павырашалі ды развалілі ўвесь раён?»
На выбары жанчына ісьці не зьбіраецца:
«Я галасаваць не пайду, выбіраць нікога не пайду. І сваім дзецям накажу. Дэпутаты нічога не вырашаюць і нічога ня робяць. Толькі займаць пасады ды ствараць сабе абалонку — такую, якую яны хочуць стварыць».
Мала чым адрозьніваецца склад прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы і ў Рагачоўскі раённы савет, і ў Гомельскі абласны савет. Розьніца толькі ў тым, што тут у шэрагу акругаў зарэгістравана па некалькі кандыдатаў, што стварае бачнасьць хоць нейкай канкурэнцыі. У Рагачове ў дзьвюх акругах зарэгістраваныя па два кандыдаты. У Гомельскі абласны савет — у 46 з 60 наяўных акругаў выбары будуць на альтэрнатыўнай аснове. Пры гэтым «канкураваць» з начальнікамі ў такіх акругах будуць пераважна прадстаўнікі палітычных арганізацыяў, якіх улада ў прынцыпе ня хоча бачыць дэпутатамі.
Гамяльчук Міхаіл, які жыве ў Чыгуначным раёне Гомеля, кажа, што сваіх цяперашніх дэпутатаў ні ў абласным, ні ў гарадзкім савеце ня ведае. Дый не цікавыя яны гараджаніну:
«Я, канечне, ня ведаю. І ведаць не хачу. Каго там пасадзяць? Тых, хто прагнецца добра і будзе выконваць усё, што скажуць. Навошта ж галасаваць?»
Гомельскі грамадзкі актывіст, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў так адклікаецца, як ён кажа, на кампанію пад назвай «выбары», па выніках якой маюць быць сфармаваныя ў рэгіёне ўсе мясцовыя саветы — ад абласнога да сельскіх:
«Па вялікім рахунку, саветы цяпер ніякія не прадстаўнічыя органы — гэта такі дэкаратыўны прыдатак да выканаўчай улады. Яны ж нічога не вырашаюць, апрача таго, што ім давядуць і за што трэба прагаласаваць.
Тыя начальнікі, якіх прызначаюць у дэпутаты, вядома, разумеюць, што выбараў няма, што ўсё гэта — лахатрон.
Сыстэма, якая існуе, яна недаўгавечная, бо ня мае запасу трываласьці. Гэта скончыцца тым, што сыдуць у гісторыю такія саветы, якія існуюць, і будзе разьвівацца самакіраваньне. Але дзеля гэтага патрэбны палітычныя пераўтварэньні, пераўтварэньні ў цэлым у палітычнай сыстэме ў Беларусі, якая сябе вычарпала і ня можа быць пэрспэктыўнай».