Сёньня Менская абласная выбарчая камісія адмяніла рашэньне Каладзішчанскай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі актывісту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Алесю Кутасаву.
Вырашана зарэгістраваць спадара Кутасава кандыдатам у дэпутаты абласнога савету па Каладзішчанскай выбарчай акрузе № 14 і выдаць яму адпаведнае пасьведчаньне.
Гэта першы выпадак, калі станоўчае рашэньне прынятае адносна дэмакратычнага кандыдата, які вылучаўся праз збор подпісаў. Раней камісіі вышэйшага роўню і суды зарэгістравалі таксама Генадзя Ігумнава, Мікалая Дылько і Ільлю Дабратвора. Але гэтыя трое вылучаліся ад палітычных партыяў.
У размове са Свабодай Алесь Кутасаў распавёў:
«Я ня мог скарыстацца партыйным вылучэньнем, паколькі наша партыя БХД афіцыйна дагэтуль не зарэгістраваная. Але я жыву ў Калодзішчах з 2006 году, добра ведаю мясцовых людзей, як і яны мяне. Таму сабраць подпісы для мяне не было праблемай.
Я ведаў, што мае дакумэнты камісія будзе праглядаць асабліва ўважліва. І таму мая каманда вельмі адказна паставілася да збору подпісаў. Тут да мяне прычапіцца не змаглі.
Праблема ўзьнікла з-за дэклярацыі аб маёмасьці і прыбытках. Я паказаў, што прадаў свой аўтамабіль за 3 мільёны 900 тысяч рублёў, як і было насамрэч. А мне ў камісіі сказалі, што я нібыта прадаў машыну за 30 мільёнаў 900 тысяч. І тым самы падмануў і камісію, і патэнцыйных выбарцаў. Давялося мне даводзіць, што я нікога не падманваў».
Адказны сакратар аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД Дзяніс Садоўскі кажа:
«Выпадак з Алесем Кутасавым — гэта нейкі цуд. Нашы актывісты падалі 53 скаргі на адмовы ім у рэгістрацыі. А задаволілі толькі адну».
Усяго ў рэгістрацыі адмовілі 353 кандыдатам.
Мясцовыя выбары пройдуць 23 сакавіка.