Пабачыла сьвет кніга «Гародня Х—ХХ стст.» з падзагалоўкам «Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам». Апроч гарадзенскіх аўтараў, у ёй удзельнічалі два беластоцкія і гарадзенец Юры Гардзееў, які працуе ў Кракаве. Рэдактар — Аляксандар Смалянчук.
У кнізе 514 старонак, яна працягвае сэрыю «Гарадзенскай бібліятэкі».
Амаль ўсю першую частку «Горад рыцараў, дойлідаў і гандляроў», якая ахоплівае палову тысячагодзьдзя, напісаў Аляксандар Краўцэвіч. Кніга пачынаецца з археалягічнага дасьледаваньня гораду, які называўся ў летапісах Горадзен. Як вядома, афіцыйнай датай заснаваньня лічыцца 1128 год, калі ўзгадваецца князь «Усеваладка з Городна». Аднак Аляксандар Краўцэвіч лічыць, што горад нашмат старэйшы і першапачатковае паселішча было заснаванае пры канцы Х — напачатку ХІ стагодзьдзя. Сам горад трапіў у летапіс крыху пазьней — у 1183 годзе з нагоды дрэннай падзеі — ад маланак ён увесь згарэў, нават мураваныя цэрквы.
Былі ў Горадні й працэсы над чараўнікамі, і гарадзкі галава-італьянец, карчмар-швэйцарац і росквіт бровараў, якім дазволіў існаваць бясмытава кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, дзякуючы якому ў гарадзенцаў зьявілася «піўная, мядовая і гарэлачная» карчма. Трэба сказаць, што традыцыю ў Горадні сёньня напалову занядбалі: піўзавод перастаў існаваць некалькі гадоў таму, але гарэлачны працуе, праўда, існуе гарэлка «Князь Вітаўт», а вось Баторыя не ўшанавалі ў гэтым сэнсе.