Да свайго фіналу набліжаюцца ХХІІ Алімпійскія гульні. Беларусы вяртаюцца на радзіму ў рангу трыюмфатараў — пра пяць узнагародаў вышэйшай вартасьці наўрад ці хто мог нават марыць.
Тым часам афіцыйная прапаганда намагаецца прыпісаць заслугі ня столькі спартоўцам, колькі дзяржаўным стратэгам на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, якія ўласнаручна «раскладалі схему» гонак, скачкоў, прыцэльнай стральбы.
Завяршыць выступы ў Сочы на высокай ноце магла біятлённая каманда на чале з трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай Дар’яй Домрачавай, аднак цуду не здарылася: іншыя эстафэтніцы пакуль не дацягваюць да свайго лідэра ні па якіх парамэтрах. На апошнім этапе Домрачавай заставалася толькі выпраўляць хібы папярэдніц, здолеўшы выцягнуць каманду з 10-й пазыцыі на 5-ю.
Такім чынам, у агульнакамандным заліку зборнай Беларусі — пяць залатых мэдалёў, заваяваных страляючай лыжніцай Дар’яй Домрачавай, фрыстайлістамі Алай Цупер і Антонам Кушнірам, а таксама бронза біятляністкі Надзеі Скардзі́ны. Гэты багаж дазволіць беларусам застацца ў дзясятцы самых пасьпяховых краін-удзельніц Гульняў-2014.
Дома пераможцам абяцаюць пышны прыём. Найперш, за імі будзе выпраўлены прэзыдэнцкі «Боінг». У Палацы незалежнасьці Домрачаву ўганаруюць званьнем Героя Беларусі, іншых прызэраў — ордэнамі і мэдалямі. Праспэкты і вуліцы па ходу сьледаваньня картэжу з аэрапорту тэрмінова аздабляюць біг-бордамі з выявамі алімпійскіх чэмпіёнаў. А ў майстэрнях кіпіць праца над мастацкім увасабленьнем «герояў нацыі». Мастак Мікалай Апіёк, вядомы жывапіснымі партрэтамі Аляксандра Лукашэнкі ды іншых «выбітных сучасьнікаў», увасабляе ў палотнішча эскізы гераіні № 1:
«Узнагароджаньне будзе на наступным тыдні і, калі рабіць акрылам, можна нават пасьпець, бо ён хутка сохне. Адназначна: калі я зрабіў эскізы з Дар’яй, то палотнішча будзе абавязкова. Адзінае, неяк ня думаў, каб карціна была ўжо цяпер, адмыслова да імпрэзы — каб раптам не зрабіць „скарасьпелку“. А вось на выставе, прысьвечанай спорту нашай рэспублікі, было б да месца. Такую выставу мы будзем рабіць у Саюзе мастакоў, прычым, выставу буйную. Справа ў тым, што мы вызначыліся: да хакейнага чэмпіянату сьвету абавязкова патрэбна выстава. Хутчэй за ўсё, у Палацы мастацтва правядзём рэспубліканскую экспазыцыю „Фізкультура і спорт“. Магчыма, яна будзе называцца і ня так, яшчэ падумаем разам зь Міністэрствам культуры, хоць яны пакуль ціха маўчаць. Міністэрства спорту ўжо сказала, што неяк дапаможа, бо, як ведаеце, грошай такіх няма, выстава ладзіцца, можна сказаць, на энтузіязьме, можа хоць нешта будзе набытае і закуплена. І перакананы, што да таго часу пра Дар’ю будуць у нас палотнішчы».
Адным з рэкордаў Сочы, які наўрад ці ўдасца пабіць у бліжэйшай будучыні, — гэта выдаткі на алімпійскую будоўлю, якія перавысілі 50 мільярда даляраў. Сродкі працягваюць укладацца і надалей, бо значная частка інфраструктуры так і не даведзеная да ладу. Спаборніцтвы адпачатку пазыцыянаваліся кіраўніцтвам Расеі як адны з самых маштабных і пампэзных. Ці ўдалося пусьціць пыл у вочы — былая камэнтатарка БТ Інга Хрушчова, якая працавала на сямі Алімпіядах у самых розных частках сьвету:
«Справа ў тым, што любая Алімпіяда, канечне ж, адлюстроўвае мэнталітэт гаспадароў. І ў дадзеным выпадку, зразумела, трэба ўлічваць мэнталітэт рускіх людзей, якія заўсёды любілі прадэманстраваць сьвету шырыню сваёй душы. Дарэчы, практычна на ўсіх папярэдніх Алімпіядах усе „Рускія дамы“ былі вельмі заўважнымі збудаваньнямі ў тым ці іншым горадзе, яны заўсёды фігуравалі ў навінах. Цалкам натуральна, што калі расейцы атрымалі Алімпійскія гульні, нікуды не падзелася заўсёднае жаданьне паказаць сябе ўсяму сьвету. Нават узмацнілася. Але тут трэба крыху ведаць меру. Калі мы намагаемся камусьці штосьці паказаць, то трэба гэта рабіць прыгожа, не выпячваючы нейкія свае бакі. Сёлета ўпершыню за шмат гадоў я назіраю за ўсім звонку і ня ведаю, як там усё на самой справе, але тое, што касякоў у арганізатараў хапае, — гэта факт. Такое ва ўсіх было, але трэба разумець, дзе ўсяму мяжа».
Пасьля Гульняў-2014 перад расейскімі ўладамі паўстане ня толькі праблема выкарыстаньня шматлікіх алімпійскіх аб’ектаў, але і хваля пазоваў з боку пакрыўджаных сочынцаў і жыхароў прылеглых населеных пунктаў. Падчас будаўніцтва спартовых арэнаў пад знос пайшлі шматлікія пабудовы і прымусова адселеныя жыльцы дагэтуль месьцяцца ў часовых прытулках. Адна зь іх — этнічная беларуска Любоў Голубева. Яе разам зь сястрой адсялілі з тэрыторыі санаторыю «Беларусь» падчас мадэрнізацыі здраўніцы да гульняў. Жанчын перасялілі ў Дагамыс, у маленькі пакойчык мясцовага гатэлю. Пасьля Алімпіяды, кажа суразмоўніца, уладам будзе не да заспакаеньня:
«Цяпер прыватныя гісторыі часова адышлі на задні плян. Нядаўна прачытала артыкул у сочынскай „Курортной газете“, дзе расказваецца іншая складаная гісторыя. Людзі пайшлі ў адміністрацыю прэзыдэнта, дзе ім было адмоўлена са словамі: крыху патрывайце, з усімі пытаньнямі будзем разьбірацца ўжо пасьля Алімпіяды. Маўляў, зараз самае галоўнае — правесьці гульні. Думаю, што зараз кожны, хто трапіў у гэтае алімпійскае бязьмежжа, ведае: трэба, каб прайшло сьвята, а ўжо разборкі будуць пасьля таго як. Бо ня толькі мы змагаемся і атрымліваем адпіскі, тут такіх, па-мойму, 20% сем’яў, якія змагаліся і прэтэнзіі якіх пакуль не задаволілі, таксама жывуць без прыпіскі, як і мы. У кватэрах, праўда, жывуць, не ў цьвілых пакойчыках, але ж без аніякіх правоў. Колькі праблемаў узьнікае пры гэтым! Потым, калі ўжо нешта пачне праясьняцца пасьля Алімпіяды, збольшага будзе зразумела, хто меў рацыю, а хто — не, у чым была сапраўдная прычына. Заўсёды вялікае бачыцца на адлегласьці: як толькі ад’яжджаеш, адразу пачынаеш нешта разумець».
Тым часам пацьверджана, што дзяржаўны сьцяг Беларусі на цырымоніі закрыцьця Алімпійскіх гульняў 23 лютага панясе Дар’я Домрачава. Пра гэта яшчэ пасьля першай залатой перамогі спартоўкі распарадзіўся сам Лукашэнка — маўляў, адмовілася ад ганаровай місіі напачатку Алімпіяды, дык будзеш закрываць спаборніцтвы. Першы ўладальнік золата ў гісторыі Беларусі на зімовых гульнях 2010 году фрыстайліст Аляксей Грышын, які нёс сьцяг 7 лютага, пасьля няўдалага выступу дачасна пакінуў Сочы, вызваліўшы вакансію сьцяганосца.

Узнагароджаньне будзе на наступным тыдні і, калі рабіць акрылам, можна нават пасьпець, бо ён хутка сохне

Цалкам натуральна, што калі расейцы атрымалі Алімпійскія гульні, нікуды не падзелася заўсёднае жаданьне паказаць сябе ўсяму сьвету
«Справа ў тым, што любая Алімпіяда, канечне ж, адлюстроўвае мэнталітэт гаспадароў. І ў дадзеным выпадку, зразумела, трэба ўлічваць мэнталітэт рускіх людзей, якія заўсёды любілі прадэманстраваць сьвету шырыню сваёй душы. Дарэчы, практычна на ўсіх папярэдніх Алімпіядах усе „Рускія дамы“ былі вельмі заўважнымі збудаваньнямі ў тым ці іншым горадзе, яны заўсёды фігуравалі ў навінах. Цалкам натуральна, што калі расейцы атрымалі Алімпійскія гульні, нікуды не падзелася заўсёднае жаданьне паказаць сябе ўсяму сьвету. Нават узмацнілася. Але тут трэба крыху ведаць меру. Калі мы намагаемся камусьці штосьці паказаць, то трэба гэта рабіць прыгожа, не выпячваючы нейкія свае бакі. Сёлета ўпершыню за шмат гадоў я назіраю за ўсім звонку і ня ведаю, як там усё на самой справе, але тое, што касякоў у арганізатараў хапае, — гэта факт. Такое ва ўсіх было, але трэба разумець, дзе ўсяму мяжа».
Пасьля Гульняў-2014 перад расейскімі ўладамі паўстане ня толькі праблема выкарыстаньня шматлікіх алімпійскіх аб’ектаў, але і хваля пазоваў з боку пакрыўджаных сочынцаў і жыхароў прылеглых населеных пунктаў. Падчас будаўніцтва спартовых арэнаў пад знос пайшлі шматлікія пабудовы і прымусова адселеныя жыльцы дагэтуль месьцяцца ў часовых прытулках. Адна зь іх — этнічная беларуска Любоў Голубева. Яе разам зь сястрой адсялілі з тэрыторыі санаторыю «Беларусь» падчас мадэрнізацыі здраўніцы да гульняў. Жанчын перасялілі ў Дагамыс, у маленькі пакойчык мясцовага гатэлю. Пасьля Алімпіяды, кажа суразмоўніца, уладам будзе не да заспакаеньня:
Людзі пайшлі ў адміністрацыю прэзыдэнта, дзе ім было адмоўлена са словамі: крыху патрывайце, з усімі пытаньнямі будзем разьбірацца ўжо пасьля Алімпіяды