У Харкаве пачаўся зьезд дэпутатаў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны і АР Крым

Статуя Леніна ў Харкаве

Як перадае УНІАН, Віктара Януковіча на ім няма.

У залі Палацу спорту разьмясьціліся некалькі тысяч дэлегатаў зьезду, у прыватнасьці, дэпутаты Вярхоўнай Рады, кіраўніцтва абласных адміністрацый і абласных рад Данецкай, Луганскай, Днепрапятроўскай абласьцей. Прысутнічаюць і дэпутаты Дзярждумы Расеі, губэрнатары некалькіх расейскіх абласьцей, таксама генконсул Расеі ў Харкаве Сяргей Сямёнаў.

Старшыня Харкаўскай абласной адміністрацыі Міхаіл Добкін, адкрываючы зьезд, сказаў, што прысутнічае каля 3,5 тысячы дэпутатаў з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны. Добкін падкрэсьліў, што зьезд не зьяўляецца сэпаратысцкім:

«Мы не зьбіраемся расколваць краіну, мы зьбіраемся яе захаваць».