Агляд падзеяў.
Мйдан выстаяў у аблозе трэцюю ноч. За суткі, паводле ацэнак мэдыкаў, забіта каля 100 чалавек.
У інтэрнэце зьявілася відэа, як забівалі мірных пратэстоўцаў на Майдане.
ЗША заклікалі ўкраінскую ўладу вывесьці сілавікоў з цэнтра Кіева, а апазыцыю — забясьпечыць мірныя формы пратэсту.
Генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што ўкраінскі ўрад нясе адказнасьць і не павінен выкарыстоўваць празьмерную сілу супраць пратэстоўцаў.
Міністры замежных спраў Польшчы, Францыі і ФРГ засталіся ў Кіеве і накіраваліся на другую за дзень сустрэчу зь прэзыдэнтам Віктарам Януковічам.
Эўразьвяз вырашыў увесьці візавыя і фінансавыя санкцыі супраць вінаватых за ўжываньне гвалту ва Ўкраіне. Пра гэта заявілі кіраўнікі ЭЗ падчас сустрэчы ў Брусэлі.
Украінскай апазыцыі ўдалося атрымаць перамогу ў Вярхоўнай Радзе. 236 народных дэпутаты прагаласавалі супраць правядзеньня ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі». Такім чынам, прынятая пастанова, якая забараняе правядзеньне ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі», прадугледжвае вяртаньне ўсіх спэцпадразьдзяленьняў у казармы і спыненьня блякаваньня ўсіх шляхоў.
Працяг ленінападу — у Жытоміры павалілі і разьбілі на дробныя кавалкі помнік Леніну.
Тым часам у Луцку міліцыя і частка ўнутраных войскаў № 1141 перайшлі на бок народа і будуць разам з «Правым сэктарам» і самаабаронай забясьпечваць парадак у вобласьці і горадзе.
Колішні кіраўнік МУС Юры Луцэнка заклікаў ў Львове былых і дзейных сілавікоў са зброяй ехаць абараняць Майдан.