Кіяўлянка Ірына Тышко, якая працуе ў адным з офісаў непадалёк ад Майдану, падзялілася з карэспандэнтам Свабоды сваімі ўражаньнямі пра тое, што адбываецца ў Кіеве.
«Як толькі пачаліся больш актыўныя дзеяньні на Майдане, два дні таму, увесь наш офіс адпусьцілі дадому. Наша кіраўніцтва вырашыла, што супрацоўнікі павінны самастойна вырашаць, што яны будуць рабіць.
Наш офіс зачынены. Бальшыня офісаў у цэнтры, якія знаходзяцца нават ня так блізка ад эпіцэнтру, Майдану Незалежнасьці, апошнія два дні таксама не працуюць. Мае знаёмыя распавялі, што іх офісы таксама пазачынялі і яны пайшлі дахаты.
Уласна, кожны для сябе рабіў выбар. Нехта ішоў дахаты і працаваў дыстанцыйна, сачыў з інтэрнэту за падзеямі, якія адбываюцца ў цэнтры гораду. Хоць гэта на шкоду ўласнаму здароўю, бо як у нас кажуць, для таго каб берагчы спакой, трэба ісьці на Майдан. Бо ў інтэрнэце, у тэлевізары часта гучыць інфармацыя пра вельмі вострыя падзеі, таму многія людзі баяцца выходзіць і баяцца ісьці на Майдан.
Літаральна ўчора-пазаўчора мне давялося, як і ўсім актыўным грамадзянам Кіева, дапамагаць: я падвозіла пацярпелых ад сутычак эўрамайданаўцаў, звычайных украінцаў, якія былі параненыя. Гэта былі не баявыя на той момант кулі, але гэта былі сур’ёзныя раненьні. Асабліва рукі, ногі, галава былі разьбітыя. Уражаньні для непадрыхтаванага чалавека, для офіснага супрацоўніка шакуючыя. Таму давялося браць сябе ў рукі і дапамагаць людзям максымальна.
Таксама мяне ўразіла самаарганізацыя ўкраінцаў. Цяпер працуе мэдпункт у Міхайлаўскім саборы, і там вельмі многа людзей, якія проста прыходзяць і прапануюць сваю дапамогу. Там сотні ўпаковак мэдыкамэнтаў. Людзі проста дапамагаюць разьбіраць мэдыкамэнты. Нехта працуе на кухні. Таксама дапамагае ў мэдчастцы, у хірургіі, дзе многім людзям аказваюць апэратыўную дапамогу, робяць элемэнтарныя рэчы: вымаюць асколкі шумавых гранат, зашываюць пабітыя галовы, рукі і ногі.
Шчыра кажучы, нельга прывыкнуць да забойстваў, да крыві, і кожны такі выпадак шакуе. Але, хоць я пакуль яшчэ дома, зьбіраюся, вымушана ісьці на Майдан, бо я там магу дапамагчы. І гэтак жа мае сябры пойдуць туды».
Карэспандэнт: «А трапіць на Майдан з гораду складана?»
Тышко: «Мы траплялі. Шмат дзе стаяць пасты ДАІ, і яны не дазваляюць праезд да Майдану. Але ёсьць кропкі з Эўрапейскай і Міхайлаўскай плошчаў, дзе стаіць кардон эўрамайданаўцаў. Яны звычайна правяраюць дакумэнты, пытаюць, зь якой мэтай хочаш трапіць на Майдан, і прапускаюць.
Але не з усіх кропак і вуліц Кіева можна трапіць на Майдан, нават зь мірных кропак. Я маю на ўвазе, што наўпрост з Крашчаціка ўезд немагчымы, з Уладзімірскай уезд немагчымы, з Багдана Хмяльніцкага немагчымы. З большасьці кропак рух максымальна перакрыты. Але хто ведае і шукае, той можа дабрацца. Я даяжджаю да максымальна блізкага да цэнтру бясьпечнага месца, дзе можна прыпаркаваць аўтамабіль, а потым іду пешшу. Маршрутныя таксі таксама перапоўненыя, даводзіцца рабіць некалькі перасадак і потым ісьці пешшу».
Карэспандэнт: «Чаму вы вырашылі пайсьці на Майдан?»
Тышко: «Бо там многа маіх сяброў, знаёмых, і прысутнасьць там кожнага ўкраінца вельмі важная. Там ня будуць лішнімі яшчэ адны рукі. Можна рабіць ад простых рэчаў — дзяўчатам гатаваць на кухні — да больш важных — перадаваць нашым хлопцам камяні з бруку. Для мяне важна быць там, быць разам, у цэнтры падзеяў, і мяне нічога не палохае, бо побач мае сябры, такія ж, як я, украінцы.
Усе разумеюць, што ідуць туды найперш абараняць сябе, і кожны ставіць пытаньне ўласнай бясьпекі ў будучым. Бо калі мы не абаронім, ня пойдзем туды, то гэта крок назад, крок у СІЗО. Бо ня факт, што да мяне заўтра ня прыйдуць і ня скажуць, што я экстрэміст, зважаючы на мае малыя, нібыта нязначныя дзеяньні. Таму гэта забесьпячэньне спакойнага заўтрашняга дня для таго ж звычайнага офіснага працаўніка.
Кожны для сябе зрабіў выбар. Я для сябе зрабіла такі».
Карэспандэнт: «Апошнімі днямі перадаюць пра ахвяры. Вы не баіцеся ісьці на Майдан?»
Тышко: «Баімся. Але там ёсьць адпаведныя арганізацыйныя структуры, самаабарона і да таго падобнае. Яны кантралююць сытуацыю і кажуць, куды ісьці, дзе месцы больш бясьпечныя. Зразумела, што я ня буду нарывацца на небясьпеку і ісьці непасрэдна ў эпіцэнтар, бо там патрэбныя найперш мужчынскія рукі і галовы. Вядома, страшна, але трэба пераадольваць уласны страх. І, я думаю, тое, што нас там многа, гэта дапамагае пераадолець страх».
Карэспандэнт: «А тое, што ў цэнтры Кіева ёсьць Майдан, — як гэта адчуваецца ў спальных раёнах, далей ад цэнтру?»
Тышко: «Было некалькі справакаваных, арганізаваных уладай акцыяў, бо ўлада намагалася дыскрэдытаваць Майдан. Звычайныя кіяўляне апалітычныя. У спальных раёнах, да актыўных дзеяньняў, частка людзей ня вельмі разумела, што там адбываецца, бо туды не даходзіла сапраўдная інфармацыя. Але ў зьвязку з агрэсіўнымі дзеяньнямі ўлады вельмі шмат людзей самаарганізаваліся ў Кіеве. І гэта ўражвае.
Я раблю выснову з таго, колькі людзей прыносіць лекі, прывозяць харчы, вопратку. Многія актыўна выходзяць, каб перакрыць рух беркутаўцам і міліцыянтам. Цяпер найбольшы пік самаарганізацыі кіяўлян. Таму цяпер няма ніводнай кропкі ў Кіеве, дзе б ня ведалі, што адбываецца. І нягледзячы на тое, што там страляюць, колькасьць людзей, якія прыходзяць на Майдан, толькі ўзрастае».

Для мяне важна быць там, быць разам, у цэнтры падзеяў, і мяне нічога не палохае, бо побач мае сябры, такія ж, як я, украінцы