Аўтобусы спыняюцца ў Чарнігаве.
Самалёты зь Менску на Кіеў пакуль лятаюць. «Нічога не скасавана. Усе самалёты ляцяць у Кіеў паводле раскладу», — заявіў Ігар Чаргінец, намесьнік генэральнага дырэктара авіякампаніі «Белавія».
«Менсктранс» з 19 лютага адкарэктаваў аўтобусны маршрут «Менск — Кіеў»: часова ён ходзіць да Чарнігава.
«Аўтобусы рэгулярных рэйсаў з Гомеля ў кіеўскім напрамку ў сувязі зь беспарадкамі ва Ўкраіне часова будуць хадзіць да Чарнігава», — заявілі Інтэрфаксу ў Гомельаблаўтатрансе.
Транспартнікі таксама разглядаюць пытаньне пра скасаваньне рэйсаў паміж Мазыром і Кіевам, аднак «рашэньне пакуль не прынятае».
Прэсавая служба Беларускай чыгункі паведамляе, што цягнікі зь Менску на Кіеў ходзяць паводле раскладу. «Ніякіх затрымак цягнікоў няма», — запэўнілі прадстаўнікі БЧ.