Прадстаўнікі Эўразьвязу перамовамі спрабуюць спыніць гвалт у Кіеве. Сёньня ў Кіеў мае прыбыць віцэ-прэм’ер расейскага ўраду Дзьмітры Рагозін.
«Адзіны шлях спыніць кровапраліцьце на вуліцах — зрабіць дэмілітарызаваную зону і перавесьці канфлікт з вуліцы ў парлямэнт», — заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсені Яцанюк пасьля сустрэчы зь міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, кіраўніком МЗС Францыі Ляранам Фабіюсам і кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім.
Як паведамляе Espreso.tv, пасьля сустрэчы Яцанюк паведаміў журналістам, што бакі абмеркавалі «шляхі, як спыніць кровапраліцьце і пазьбегнуць далейшай эскаляцыі».
Таксама ў сустрэчы ўзялі ўдзел Віталь Клічко і Алег Цягнібок.
Апроч дэлегацыі эўрапейскіх дыпляматаў, сёньня ў Кіеве чакаецца візыт віцэ-прэм’ера Расеі Дзьмітрыя Рагозіна. Мэта прыезду — абмеркаваньне буйных праектаў у эканоміцы. Абмяркоўваецца магчымасьць візыту ў Расею кіраўніка МЗС Украіны, паведамляе РІА «Новости».
«Сам факт правядзеньня гэтых кансультацыяў, які не залежыць ад даволі драматычных падзеяў ва Ўкраіне, сьведчыць пра тое, што расейска-ўкраінскія сувязі носяць стабільны, сяброўскі характар», — паведамілі ў расейскім МЗС.