Беларускія літаратары здаўна маюць шчыльныя сувязі з украінскімі калегамі і ў гэтыя дні востра перажываюць за тое, што адбываецца ў Кіеве ды іншых гарадах Украіны.
Гаворыць беларуская пісьменьніца ўкраінскага паходжаньня Наталка Бабіна:
«Шчыра кажучы, я досыць даўно не была ва Ўкраіне і ня бачу гэтых падзеяў знутры. Але зразумела, як любы нармальны чалавек, як любы нармальны беларус я вельмі перажываю, вельмі спачуваю і ўсёй душой падтрымліваю ўкраінцаў у іх памкненьні да дэмакратычных каштоўнасьцяў, да таго, каб захаваць сваю нацыянальную годнасьць, чалавечую годнасьць. Але рабіць нейкія прагнозы — як і чым усё скончыцца — лічу, ня толькі няправільна, а проста непрыгожа. Асабліва нам, якія далёка, якія ня там, ня ў гушчы падзеяў».
У сваю чаргу Саюз беларускіх пісьменьнікаў зьбіраецца вырашыць, якім чынам можна падтрымаць украінцаў у іх барацьбе за дэмакратыю.