Учора ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» на сустрэчы са Сьвятланай Алексіевіч з нагоды прэзэнтацыі яе кнігі «Час second-Hand. Канец чырвонага чалавека» ў перакладзе на беларускую мову сабралася багата людзей. Паразмаўляць зь пісьменьніцай прыйшлі тыя, хто не патрапіў на нядаўнюю сустрэчу зь ёю падчас кніжнага кірмашу ў Менску.
З 1999 году кніга «Час second-Hand» па-беларуску, што выйшла ў выдавецтве «Логвінаў » і прадаецца цяпер за 89 тысяч рублёў (кошт на кнігу па-расейску ад выдавецтва «Время» складае да 25 эўра). Гэта першы за доўгі час выпадак, калі творы сусьветна вядомай беларускай пісьменьніцы друкаваліся на радзіме. Апошнім разам у канцы 90-х, у невялікім менскім выдавецтве выйшла яе «Чарнобыльская малітва». Цяпер жа выйшла кніга, якая завяршае нізку «Галасы ўтопіі».
Алексіевіч мяркуе далей пісаць пра нешта іншае: каханьне, старасьць:
«Сёньня мяне ўжо цікавіць чалавек увогуле, іншыя тэмы. Паглядзіце, вось людзі дзякуючы мэдыцыне атрымалі плюс 30-40 гадоў жыцьця, але ніхто ня ведае, што зь ім рабіць. Асабліва ў Беларусі. Адна старая немка мне неяк сказала: старасьць — гэта таксама вельмі цікава».
Вялікую ўвагу на сустрэчы прыцягнуў да сябе хударлявы дзед, які задаваў пытаньні відавочна ня проста так... А потым узяў і заявіў: «А дзе асабіста Вы былі, калі героі, пра якіх Вы пішаце, пісалі даносы?»
Што не магло ня выклікаць сьмеху і нават абурэньня ў зале. Дзед неўзабаве сышоў. Але засталіся ўдумлівыя, дапытлівыя людзі, якія хацелі пачуць адказы на розныя пытаньні. Некаторыя выклікалі раздражненьне ў самой пісьменьніцы праз тое, што пра адно і тое ж пытаюцца занадта часта, іншыя — праз хіхіканьне ў зале. Як, напрыклад, прадказальнае пытаньне пра беларускую мову. Але ніводнае пытаньне не засталося без адказу. Тым больш цікава слухаць Сьвятлану Алексіевіч, якая, адказваючы на нейкае вонкава простае пытаньне, закранае экзістэнцыйныя глыбінныя, а ня проста часовы зьявы.
А нянавісьць — ніколі ня выйсьце. І вось пятая кніга падвяла для мяне пэўны падрахунак і абсалютна нечакана вывела мяне да тэмы рэстаўрацыі. Яшчэ пяць гадоў таму яшчэ, здавалася б, у паветры гэтым ня пахла. Хаця тое, што ў нас адбываецца, гэта наогул «спынены час»: капіталізм, сацыялізм, імпэратарства — усё разам. І раптам у Расеі запахла рэстаўрацыяй, і хутка мы гэта ў сябе адчуем. І як гэтаму супрацьстаяць? Мы ня вельмі гатовыя да гэтага... Я думаю, Кіеў не напалохае гэтых рэстаўратараў...
Так што сёньня вельмі складаны час. Камунізм сышоў, застаўся чалавек, які не ведае, як жыць. Гэтыя ўсе нашы рамантычныя ўяўленьні пра жыцьцё, яны такія кухонныя, тусовачныя. Нават вымаўляючы слова «свабода», мы дрэнна разумеем, што гэта такое. Таму што калі б чалавек верыў, што нашы прыйдуць — і будзе свабода, ён бы не пісаў мне «будзем такіх, як ты, ставіць да сьценкі». Гэта не свабода. Значыць ні на тым баку барыкад, ні на гэтым пра свабоду ніхто ня мае ўяўленьня. Каштоўнасьць жыцьця — капейкі. Вы разумееце, што гэта самае страшнае? Вось нават калі я гляджу на Кіеў (я ж напалову ўкраінка)... як я захоплена ўспрымала ўсё спачатку! І як цяпер, калі бачу многія рэчы, мне страшна. Мае сябры адтуль пішуць — ім таксама страшна. Таму што няма свабодных людзей. Усе гавораць пра свабоду. А свабодных людзей няма. І вось тое, што павінна рабіць літаратура, і тое, у імя чаго я напісала ўсе гэтыя пяць кніг: гэта пра тое, што свабода не на вуліцы, а ўнутры. Вось дзе адбываецца, як кажа Дастаеўскі, барацьба дабра і зла. У душы — на гэтай тэрыторыі адбываецца самае галоўнае. Няма чаго бегчы на вуліцу, таму што, калі душа пустая, ты пабяжыш туды з сякерай.
— Нейкі ўплыў на мяне зрабіў Міхась Стральцоў. Яго мова ў «Смаленьні вепрука», я лічу, геніяльная. Потым апавяданьне Янкі Брыля, я памятаю, вельмі моцнае: пра тое, як сышлі немцы, а ляжаць бяз ног засталася паліцайка, і бабы бягуць па хатах і шукаюць, у каго засталася прасьціна, каб яе перавязаць... І канешне Адамчык — «Кароль нябожа». А вось хто мэтафізык у нас — дык гэта Кузьма Чорны. І ў Віктара Казько гэта троху ёсьць: адчуваньне сусьвету, дрэва, прыроды, чалавека. З сусьветнай літаратуры некалі вельмі паўплываў на мяне Рэмарк, Маркес. Але самы моцны ўплыў зрабіла інтэлектуальная проза Картасара і Борхеса. Лацінаамэрыканская літаратура, гэты каляровы сьвет, некалі ўразілі мяне вельмі моцна.
— Чаму працягваюць зьяўляцца каты і ахвяры? Чаму працягваюць зьяўляцца людзі, галоўны прынцып для якіх — «мая хата з краю»? Вось нядаўна ў Германіі апублікавалі перапіску Гэбэльса. І ў адным з сваіх лістоў да жонкі ён піша: «Дарагая, прабач, шмат працы, еду ў Асьвенцым». Чаму, як толькі зьяўляецца дыктатура, адразу зьяўляюцца людзі, для якіх вось гэтая справа ёсьць працай? І як доўга мы будзем блукаць па гэтым замкнёным коле?
Алексіевіч адказала:
— Нядаўна я чытала кнігу, напісаную ад імя афіцэра СС — «Благоволительницы» (раман, напісаны на французскай мове амэрыканскім аўтарам Джонатанам Літэлам — Аўт.). Ён расказвае пра расстрэлы, вечарынкі пасьля іх, як яму падабаецца прыгожая яўрэйская дзяўчынка, а ўвечары, у рэстаране, была грудка пад нейкім неверагодным соўсам... Герой кнігі вельмі жорстка адказвае на Вашае пытаньне. Ён гаворыць: ня думай, чытач, што ты лепш за мяне. Ты ня ведаеш, які ты, пакуль ня прыйдуць выпрабаваньні. Ці зможаш ты іх вынесьці? Вось я выйшаў з гэтых выпрабаваньняў такім чынам. І я ведаю, хто я і як ты мяне назавеш, але ня будзь надта ўпэўнены... Такі агульны пасыл кнігі. Мне здаецца, у сьвеце ідзе барацьба дабра і зла. І ніякая тэхналёгія нас ад гэтага не ўратуе. Людзі, якія былі ў лягерах, на вайне, казалі мне, што культура — гэта тонкі слой. У лягеры ён зьлятае за 10 дзён. На вайне — яшчэ хутчэй. Вось тэма, якая мяне заўжды хвалюе: як дапамагчы чалавеку ўпільнаваць у сабе чалавека. Мне здаецца, што гэта вечная праца. Гэта было і пры Сталіне, і пры дэмакратах...
— Чаму Вы не размаўляеце на беларускай мове? Ці лічыце Вы важным папулярызаваць і пашыраць ужываньне беларускай мовы?
— Адзін раз адкажу на такога кшталту пытаньне і больш не адказваю. Я займалася гісторыяй «чырвонай утопіі», гэтых амаль сто гадоў савецкай улады. Утопія размаўляла на расейскай мове. Як мне недзе ў водгуках напісалі: «А навошта яна запісвала гэтых расейцаў, трэба было сваіх толькі людзей». Ну, разумееце, я займалася той краінай, зь якой мы ўсе выйшлі, усе размаўлялі на расейскай мове. Я запісвала свае кнігі ў Іркуцку, Маскве, Кіеве, Ужгарадзе, я ўжо не кажу пра Беларусь. І гэта было на расейскай мове. Больш за тое (я ніколі гэтага не хавала), я размаўляю на беларускай мове, але паколькі я ўвесь час карыстаюся расейскай, я ня роўная сабе, калі карыстаюся беларускай: я ня так хутка гавару, у мяне няма гэтай практыкі. Я разумею, што пытаньне мовы вельмі важнае для нацыі, якая хоча стаць самастойнай. Але я пісала абсалютна пра іншае. І таму ў мяне расейская мова. І ставіць гэта мне ў віну — гэта неяк... Я ўжо стамілася ад гэтага за 20 гадоў...
— Калі Вы кажаце «мы» ў сваіх кнігах, Вы маеце на ўвазе Расею ці Беларусь?
— Яшчэ раз кажу, што я займалася гісторыяй «чырвонай ўтопіі». І тады было «мы», «я» зьявілася толькі ў апошнія гады. У апошняй кнізе ўжо часьцей сустракаецца «я», а тады «я» людзі амаль не гаварылі, была адна велізарная краіна. Можа быць, зьявяцца іншыя пісьменьнікі, якія напішуць, якім гэты час быў менавіта ў Беларусі. Я займалася тэмай «чырвонай утопіі» наогул: што робіць з чалавекам вялікі падман.
— Я яму напісала ліст. І што, ён мне адказаў, як Кацярына ІІ адказвала? Не...
— Адкуль бераце сілы працягваць?
— На Радыё Свабода і на tut.by пасьля першага майго выступу на кніжнай выставе камэнтары было жудасна чытаць. На мяне вылілі столькі бруду. Разумееце, я стаўлюся да ўсяго гэтага як інтэлектуал, хаця я таксама чалавек. Я разумею, што вось гэта Homo soveticus у чыстым выглядзе: нянавісьць. Вельмі добры артыкул Вірджыніі Шыманец, калі яна гаворыць пра іншае ў беларускай культуры: іншы Быкаў. Нават Быкаў, які пісаў па-беларуску і антысаветчык быў. Але ўсё роўна быў іншы, бо ён бачыў пытаньні вышэй. А то часам атрымліваецца, што беларушчына — гэта спосаб не працаваць над сабой, не займацца гэтай катаржнай справай, а некага ненавідзець. Ходзяць зь ёй, як за аўтаматам. А беларускія ж людзі сустракаюцца цудоўныя! На цудоўнай мове гавораць. Такая мова! Я яе цяпер чую толькі ад маладых людзей. Калі я вучылася, такой беларускай мовы не было. І гэтая мяккасьць нашая. І гэтае разуменьне рэчаў — відаць, што людзі эўрапейскіх аўтараў чыталі. Але ў той жа час ніякія мовы, і ніякая інтэлектуальнасьць не выратоўвае ад нянавісьці. Гэта ўжо нейкія больш глыбокія пытаньні. І канешне абараняцца ад гэтага можна толькі адным: вось гэта мая справа ў жыцьці, я яе выбрала, я так разумею сэнс свайго жыцьця. У мяне шчасьлівая прафэсія, яна супадае з тым, што чалавек наогул павінен рабіць у жыцьці: абдумваць нейкія рэчы, гаварыць пра іх зь іншымі, з самім сабой. Такой прафэсіі можна толькі пазайздросьціць. Хаця, як казаў Ільля Эрэнбург, прафэсія цудоўная, толькі паміраем як шахцёры, у такой колькасьці. Гэта вельмі складанае напружаньне ўсё такі.
Нянавісьць чырвонага чалавека страшная. Я вам хачу сказаць, што нас яшчэ чакае такая палярызацыя ў грамадзтве — яшчэ невядома, як усё будзе. Спадзяюся, ня як ва Ўкраіне. Магчыма, некаму гэта не спадабаецца, але я б не хацела, каб вогнішчы палалі ў цэнтры Менску. Я б хацела, каб мы вырашылі гэта талерантна ў сваім грамадзтве.
— Пасьля чарнобыльскай кнігі для мяне гэтага пытаньня няма. Там, у Чарнобылі, адбыўся пераварот усёй маёй сьвядомасьці. Раптам я чую аповед бортніка, што пчолы тыдзень не вылазілі з вульляў. Яны ведалі, мы — не. Рыбакі распавядалі, што чарвяка не маглі дастаць з зямлі, чэрві сышлі ўглыб. Нядаўна я была ў чарнобыльскай зоне — са школы выбягаюць ваўкі. З іншага памяшканьня — статак кабаноў. Першае ўражаньне, што ты не беларуска, ня расейка, не францужанка, а прадстаўнік біявіду, які можа зьнікнуць, як мятлік. Я прыехала адтуль з пачуцьцём яднаньня і з абсалютна касмапалітычным поглядам. Я зразумела, што ёсьць зямля, чалавек — і ўсё. Нашая нацыянальнасьць — чалавек. Для мяне гэта так.
Алексіевіч мяркуе далей пісаць пра нешта іншае: каханьне, старасьць:
«Сёньня мяне ўжо цікавіць чалавек увогуле, іншыя тэмы. Паглядзіце, вось людзі дзякуючы мэдыцыне атрымалі плюс 30-40 гадоў жыцьця, але ніхто ня ведае, што зь ім рабіць. Асабліва ў Беларусі. Адна старая немка мне неяк сказала: старасьць — гэта таксама вельмі цікава».
Вялікую ўвагу на сустрэчы прыцягнуў да сябе хударлявы дзед, які задаваў пытаньні відавочна ня проста так... А потым узяў і заявіў: «А дзе асабіста Вы былі, калі героі, пра якіх Вы пішаце, пісалі даносы?»
Што не магло ня выклікаць сьмеху і нават абурэньня ў зале. Дзед неўзабаве сышоў. Але засталіся ўдумлівыя, дапытлівыя людзі, якія хацелі пачуць адказы на розныя пытаньні. Некаторыя выклікалі раздражненьне ў самой пісьменьніцы праз тое, што пра адно і тое ж пытаюцца занадта часта, іншыя — праз хіхіканьне ў зале. Як, напрыклад, прадказальнае пытаньне пра беларускую мову. Але ніводнае пытаньне не засталося без адказу. Тым больш цікава слухаць Сьвятлану Алексіевіч, якая, адказваючы на нейкае вонкава простае пытаньне, закранае экзістэнцыйныя глыбінныя, а ня проста часовы зьявы.
Пра нянавісьць, свабоду і Майдан
— Такое адчуваньне, што жыцьцё рухаецца па нейкім адным і тым жа коле, быццам мы ня ведаем гісторыі. А калі б мы ведалі гісторыю, дык, можа быць, некалі ў нас ня так бы гарэлі вочы, мы паводзілі б сябе больш разумна. І, можа быць, ведаючы чалавека больш, мы б нейкія рэчы маглі раней прадказаць. Вартаваць у сабе чалавека вельмі важна, вельмі лёгка сасьлізнуць: канфармізм, нянавісьць. Гэтыя рэчы вельмі лёгка робяцца. Тым больш у нашай культуры. Нас толькі і вучылі культуры гвалту: спачатку прыйшлі людзі з рэвалюцыі, потым прыйшлі з вайны, з Чарнобыля, з Аўгана. Вось ён — галоўны досьвед нашага жыцьця. І таму я ніколі не зьдзіўляюся нянавісьці. Я разумею, што гэта пачуцьцё слабага чалавека, які нічога не зразумеў і ня хоча разумець.А нянавісьць — ніколі ня выйсьце. І вось пятая кніга падвяла для мяне пэўны падрахунак і абсалютна нечакана вывела мяне да тэмы рэстаўрацыі. Яшчэ пяць гадоў таму яшчэ, здавалася б, у паветры гэтым ня пахла. Хаця тое, што ў нас адбываецца, гэта наогул «спынены час»: капіталізм, сацыялізм, імпэратарства — усё разам. І раптам у Расеі запахла рэстаўрацыяй, і хутка мы гэта ў сябе адчуем. І як гэтаму супрацьстаяць? Мы ня вельмі гатовыя да гэтага... Я думаю, Кіеў не напалохае гэтых рэстаўратараў...
Так што сёньня вельмі складаны час. Камунізм сышоў, застаўся чалавек, які не ведае, як жыць. Гэтыя ўсе нашы рамантычныя ўяўленьні пра жыцьцё, яны такія кухонныя, тусовачныя. Нават вымаўляючы слова «свабода», мы дрэнна разумеем, што гэта такое. Таму што калі б чалавек верыў, што нашы прыйдуць — і будзе свабода, ён бы не пісаў мне «будзем такіх, як ты, ставіць да сьценкі». Гэта не свабода. Значыць ні на тым баку барыкад, ні на гэтым пра свабоду ніхто ня мае ўяўленьня. Каштоўнасьць жыцьця — капейкі. Вы разумееце, што гэта самае страшнае? Вось нават калі я гляджу на Кіеў (я ж напалову ўкраінка)... як я захоплена ўспрымала ўсё спачатку! І як цяпер, калі бачу многія рэчы, мне страшна. Мае сябры адтуль пішуць — ім таксама страшна. Таму што няма свабодных людзей. Усе гавораць пра свабоду. А свабодных людзей няма. І вось тое, што павінна рабіць літаратура, і тое, у імя чаго я напісала ўсе гэтыя пяць кніг: гэта пра тое, што свабода не на вуліцы, а ўнутры. Вось дзе адбываецца, як кажа Дастаеўскі, барацьба дабра і зла. У душы — на гэтай тэрыторыі адбываецца самае галоўнае. Няма чаго бегчы на вуліцу, таму што, калі душа пустая, ты пабяжыш туды з сякерай.
Your browser doesn’t support HTML5
На каго зь пісьменьнікаў раўняецеся?
— Нейкі ўплыў на мяне зрабіў Міхась Стральцоў. Яго мова ў «Смаленьні вепрука», я лічу, геніяльная. Потым апавяданьне Янкі Брыля, я памятаю, вельмі моцнае: пра тое, як сышлі немцы, а ляжаць бяз ног засталася паліцайка, і бабы бягуць па хатах і шукаюць, у каго засталася прасьціна, каб яе перавязаць... І канешне Адамчык — «Кароль нябожа». А вось хто мэтафізык у нас — дык гэта Кузьма Чорны. І ў Віктара Казько гэта троху ёсьць: адчуваньне сусьвету, дрэва, прыроды, чалавека. З сусьветнай літаратуры некалі вельмі паўплываў на мяне Рэмарк, Маркес. Але самы моцны ўплыў зрабіла інтэлектуальная проза Картасара і Борхеса. Лацінаамэрыканская літаратура, гэты каляровы сьвет, некалі ўразілі мяне вельмі моцна.
Пра катаў і ахвяр
Адзін з чытачоў задаў разгорнутае пытаньне:— Чаму працягваюць зьяўляцца каты і ахвяры? Чаму працягваюць зьяўляцца людзі, галоўны прынцып для якіх — «мая хата з краю»? Вось нядаўна ў Германіі апублікавалі перапіску Гэбэльса. І ў адным з сваіх лістоў да жонкі ён піша: «Дарагая, прабач, шмат працы, еду ў Асьвенцым». Чаму, як толькі зьяўляецца дыктатура, адразу зьяўляюцца людзі, для якіх вось гэтая справа ёсьць працай? І як доўга мы будзем блукаць па гэтым замкнёным коле?
Алексіевіч адказала:
— Нядаўна я чытала кнігу, напісаную ад імя афіцэра СС — «Благоволительницы» (раман, напісаны на французскай мове амэрыканскім аўтарам Джонатанам Літэлам — Аўт.). Ён расказвае пра расстрэлы, вечарынкі пасьля іх, як яму падабаецца прыгожая яўрэйская дзяўчынка, а ўвечары, у рэстаране, была грудка пад нейкім неверагодным соўсам... Герой кнігі вельмі жорстка адказвае на Вашае пытаньне. Ён гаворыць: ня думай, чытач, што ты лепш за мяне. Ты ня ведаеш, які ты, пакуль ня прыйдуць выпрабаваньні. Ці зможаш ты іх вынесьці? Вось я выйшаў з гэтых выпрабаваньняў такім чынам. І я ведаю, хто я і як ты мяне назавеш, але ня будзь надта ўпэўнены... Такі агульны пасыл кнігі. Мне здаецца, у сьвеце ідзе барацьба дабра і зла. І ніякая тэхналёгія нас ад гэтага не ўратуе. Людзі, якія былі ў лягерах, на вайне, казалі мне, што культура — гэта тонкі слой. У лягеры ён зьлятае за 10 дзён. На вайне — яшчэ хутчэй. Вось тэма, якая мяне заўжды хвалюе: як дапамагчы чалавеку ўпільнаваць у сабе чалавека. Мне здаецца, што гэта вечная праца. Гэта было і пры Сталіне, і пры дэмакратах...
Пра беларускую мову
— Чаму Вы не размаўляеце на беларускай мове? Ці лічыце Вы важным папулярызаваць і пашыраць ужываньне беларускай мовы?
— Адзін раз адкажу на такога кшталту пытаньне і больш не адказваю. Я займалася гісторыяй «чырвонай утопіі», гэтых амаль сто гадоў савецкай улады. Утопія размаўляла на расейскай мове. Як мне недзе ў водгуках напісалі: «А навошта яна запісвала гэтых расейцаў, трэба было сваіх толькі людзей». Ну, разумееце, я займалася той краінай, зь якой мы ўсе выйшлі, усе размаўлялі на расейскай мове. Я запісвала свае кнігі ў Іркуцку, Маскве, Кіеве, Ужгарадзе, я ўжо не кажу пра Беларусь. І гэта было на расейскай мове. Больш за тое (я ніколі гэтага не хавала), я размаўляю на беларускай мове, але паколькі я ўвесь час карыстаюся расейскай, я ня роўная сабе, калі карыстаюся беларускай: я ня так хутка гавару, у мяне няма гэтай практыкі. Я разумею, што пытаньне мовы вельмі важнае для нацыі, якая хоча стаць самастойнай. Але я пісала абсалютна пра іншае. І таму ў мяне расейская мова. І ставіць гэта мне ў віну — гэта неяк... Я ўжо стамілася ад гэтага за 20 гадоў...
Пра Расею і Беларусь
— Калі Вы кажаце «мы» ў сваіх кнігах, Вы маеце на ўвазе Расею ці Беларусь?
— Яшчэ раз кажу, што я займалася гісторыяй «чырвонай ўтопіі». І тады было «мы», «я» зьявілася толькі ў апошнія гады. У апошняй кнізе ўжо часьцей сустракаецца «я», а тады «я» людзі амаль не гаварылі, была адна велізарная краіна. Можа быць, зьявяцца іншыя пісьменьнікі, якія напішуць, якім гэты час быў менавіта ў Беларусі. Я займалася тэмай «чырвонай утопіі» наогул: што робіць з чалавекам вялікі падман.
Пра Лукашэнку
— А Вы ня думалі ўзяць інтэрвію у Лукашэнкі?— Я яму напісала ліст. І што, ён мне адказаў, як Кацярына ІІ адказвала? Не...
Пра сілы
— Адкуль бераце сілы працягваць?
— На Радыё Свабода і на tut.by пасьля першага майго выступу на кніжнай выставе камэнтары было жудасна чытаць. На мяне вылілі столькі бруду. Разумееце, я стаўлюся да ўсяго гэтага як інтэлектуал, хаця я таксама чалавек. Я разумею, што вось гэта Homo soveticus у чыстым выглядзе: нянавісьць. Вельмі добры артыкул Вірджыніі Шыманец, калі яна гаворыць пра іншае ў беларускай культуры: іншы Быкаў. Нават Быкаў, які пісаў па-беларуску і антысаветчык быў. Але ўсё роўна быў іншы, бо ён бачыў пытаньні вышэй. А то часам атрымліваецца, што беларушчына — гэта спосаб не працаваць над сабой, не займацца гэтай катаржнай справай, а некага ненавідзець. Ходзяць зь ёй, як за аўтаматам. А беларускія ж людзі сустракаюцца цудоўныя! На цудоўнай мове гавораць. Такая мова! Я яе цяпер чую толькі ад маладых людзей. Калі я вучылася, такой беларускай мовы не было. І гэтая мяккасьць нашая. І гэтае разуменьне рэчаў — відаць, што людзі эўрапейскіх аўтараў чыталі. Але ў той жа час ніякія мовы, і ніякая інтэлектуальнасьць не выратоўвае ад нянавісьці. Гэта ўжо нейкія больш глыбокія пытаньні. І канешне абараняцца ад гэтага можна толькі адным: вось гэта мая справа ў жыцьці, я яе выбрала, я так разумею сэнс свайго жыцьця. У мяне шчасьлівая прафэсія, яна супадае з тым, што чалавек наогул павінен рабіць у жыцьці: абдумваць нейкія рэчы, гаварыць пра іх зь іншымі, з самім сабой. Такой прафэсіі можна толькі пазайздросьціць. Хаця, як казаў Ільля Эрэнбург, прафэсія цудоўная, толькі паміраем як шахцёры, у такой колькасьці. Гэта вельмі складанае напружаньне ўсё такі.
Нянавісьць чырвонага чалавека страшная. Я вам хачу сказаць, што нас яшчэ чакае такая палярызацыя ў грамадзтве — яшчэ невядома, як усё будзе. Спадзяюся, ня як ва Ўкраіне. Магчыма, некаму гэта не спадабаецца, але я б не хацела, каб вогнішчы палалі ў цэнтры Менску. Я б хацела, каб мы вырашылі гэта талерантна ў сваім грамадзтве.
Пра патрыятызм