Былыя беларускія палітвязьні і іх сваякі, а таксама сваякі тых, хто цяпер сядзіць у беларускіх турмах паводле палітычных матываў, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса, прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і старшыні Кнэсэту Юлія-Ёэля Эдэльштэйна з патрабаваньнем адклікаць зь Беларусі амбасадара Ёсіфа Шагала.
«Мы ня можам ўмешвацца ў кадравую палітыку ізраільскага МЗС. Але лічым відавочным, што пасьля абразьлівых для дэмакратычнай супольнасьці Беларусі выказваньняў далейшае знаходжаньне спадара Шагала на сваёй пасадзе ў нашай краіне наўрад ці будзе спрыяць падтрыманьню пазытыўнага вобразу Дзяржавы Ізраіль у беларускім грамадзтве», — гаворыцца ў звароце.
6 лютага Шагал у інтэрвію тэлеканалу RTVI назваў «крымінальнікамі», якія сядзяць у турме за «атаку парлямэнту, за кіданьне камянёў», грамадзян Беларусі, незаконна асуджаных паводле палітычных матываў, якія прызнаюцца міжнароднай супольнасьцю палітычнымі вязьнямі.
«Гэта — ня першае выказваньне такога кшталту спадара Шагала, аднак на гэты раз ён прадставіў свае выказваньні, як афіцыйную пазыцыю Дзяржавы Ізраіль», — адзначаюць аўтары ліста.
Пазьней МЗС Ізраілю выказаў шкадаваньне з нагоды выказваньняў Шагала.
Зварот да кіраўніцтва Дзяржавы Ізраіль падпісалі:
6 лютага Шагал у інтэрвію тэлеканалу RTVI назваў «крымінальнікамі», якія сядзяць у турме за «атаку парлямэнту, за кіданьне камянёў», грамадзян Беларусі, незаконна асуджаных паводле палітычных матываў, якія прызнаюцца міжнароднай супольнасьцю палітычнымі вязьнямі.
«Гэта — ня першае выказваньне такога кшталту спадара Шагала, аднак на гэты раз ён прадставіў свае выказваньні, як афіцыйную пазыцыю Дзяржавы Ізраіль», — адзначаюць аўтары ліста.
Пазьней МЗС Ізраілю выказаў шкадаваньне з нагоды выказваньняў Шагала.
Зварот да кіраўніцтва Дзяржавы Ізраіль падпісалі:
- Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча
- Марына Лобава, маці палітвязьня Эдуарда Лобава
- Натальля Пінчук, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага
- Юрый Якубоўскі, айчым палітвязьня Эдуарда Лобава
- Валянціна Аліневіч, маці палітвязьня Ігара Аліневіча
- Уладзімер Аліневіч, бацька палітвязьня Ігара Аліневіча
- Валерыя Хоціна, жонка палітвязьня Мікалая Дзядка
- Аляксандр Дзядок, бацька палітвязьня Мікалая Дзядка
- Валянціна Яроменак, жонка палітвязьня Ўладзіміра Яроменка
- Андрэй Саньнікаў, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень
- Натальля Радзіна, галоўны рэдактар сайта charter97.org , былая палітзьняволеная
- Павел Севярынец, былы палітвязень
- Зьміцер Дашкевіч, былы палітвязень
- Настасься Дашкевіч, былая палітзьняволеная
- Алена Ліхавід, маці былога палітвязьня
- Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень
- Мілана Міхалевіч, жонка былога палітвязьня Алеся Міхалевіча
- Людміла Мірзаянава, маці былога палітвязьня Фёдара Мірзаянава
- Клаўдзія Буланава, маці былога палітвязьня Зьмітра Буланава
- Дзьмітрый Буланаў, былы палітвязень
- Марына Шыбко, жонка былога палітвязьня Аляксандра Фядуты
- Ірына Халіп, былая палітзьняволеная
- Тацьцяна Севярынец, маці былога палітвязьня Паўла Севярынца
- Сяргей Скрабец, былы палітвязень
- Павел Вінаградаў, былы палітвязень
- Сьвятлана Вінаградава, жонка былога палітвязьня Паўла Вінаградава
- Сяргей Парсюкевіч, былы палітвязень
- Аляксандр Атрошчанкаў, былы палітвязень
- Дар’я Корсак, жонка былога палітвязьня Аляксандра Атрошчанкава
- Андрэй Кім, былы палітвязень
- Дзьмітрый Дрозд, былы палітвязень
- Сяргей Казакоў, былы палітвязень
- Андрэй Пачобут, былы палітвязень
- Аляксей Шыдлоўскі, былы палітвязень
- Аляксандр Класкоўскі, былы палітвязень
- Фёдар Мірзаянаў, былы палітвязень
- Аляксандр Францкевіч, былы палітвязень
- Эніра Браніцкая, былая палітзьняволеная
- Аляксандр Малчанаў, былы палітвязень
- Аляксандр Казулін, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень
- Сяргей Казакоў, былы палітвязень
- Мікіта Ліхавід, былы палітвязень
- Алесь Кіркевіч, былы палітвязень
- Мікалай Дземідзенка, былы палітвязень
- Зьміцер Бандарэнка, былы палітвязень
- Уладзімер Кобец, былы палітвязень.