Беларусь у агульнакамандным мэдальным заліку сочынскай Алімпіяды займае сёмае месца, апярэджваючы каманды Канады, Францыі, Кітая, Вялікабрытаніі.
Першае месца трымае Нямеччына з 8 залатымі мэдалямі, па пяць вышэйшых узнагарод маюць Расея, Галяндыя, ЗША. Нарвэгія і Швайцарыя, якія апярэджваюць Беларусь у агульным сьпісе, дзякуючы большай колькасьці срэбных і бронзавых мэдалёў.
На Алімпійскіх гульнях у Сочы ўвага беларускіх заўзятараў сёньня будзе прыкаваная да цырыманіяльных мерапрыемстваў — узнагароджаньня трыюмфатараў учорашняга дня біятляністкі Дар’і Домрачавай і фрыстайліста Антона Кушніра.
З відаў праграмы Алімпійскіх гульняў, якія маглі выклікаць падвышаны інтарэс,— перанесены яшчэ зь нядзелі масавы старт у біятляністаў, аднак ніводзін беларус у трыццатку лепшых па выніках папярэдніх выступаў не патрапіў. Застаецца паназіраць, чым скончыцца супрацьстаяньне ўжо ўганараваных у Сочы «караля біятлёна» Оле Эйнэра Б’ёрндалена і амбітнага Мартэна Фуркада, які яўна нацэліўся на паўтарэньне рэкорду Домрачавай. Пачатак — а 13.30.
Беларуская прысутнасьць сёньня мае месца толькі ў горных лыжах — Марыя Шканава паспрабуе даехаць да фінішу, паколькі папярэднія спробы сканчваліся ня вельмі ўдала. З-за высокай тэмпэратуры паветра спаборніцтвы пачынаюцца ўжо а 9-й раніцы.
Тым часам Дар’я Домрачава пасьля чарговай перамогі ўвайшла ў гісторыю Алімпіядаў як першая жанчына-спартоўка, якая стала трохразовай чэмпіёнкай у біятлённых індывідуальных гонках на адных Гульнях. Да гэтага такія вышыні скараліся толькі мужчынам. Домрачава пасьля ня вельмі ўдалага пачатку ў спрынце выйграла запар астатнія дысцыпліны — перасьлед, індывідуальную гонку і масавы старт. На старт засталося выйсьці яшчэ двойчы — у зьмешанай і жаночай эстафэтах. За «спартовы подзьвіг» Аляксандар Лукашэнка надаў ёй званьне Героя Беларусі.
Яшчэ адну ўзнагароду ў скарбонку нацыянальнай зборнай у біятлёне прынесла Надзея Скардзіна, якая на 15-кілямэтровай дыстанцыі фінішавала трэцяй. Два залатыя мэдалі на рахунку фрыстайлістаў.
14 лютага сапраўдную сэнсацыю ўчыніла Ала Цупер, якая ў свае 35 гадоў не пакінула ў супэрфінале ніякіх шанцаў куды больш імянітым супэрніцам. Учора яе падтрымаў 29-гадовы Антон Кушнір: як і Цупер, пайшоў ва-банк у вырашальным скачку і рызыка цалкам апраўдалася. Сам Антон пасьля пераможнага прызямленьня сказаў, што ня мог прайграць, паколькі з трыбуны на яго глядзеў маленькі сын Платон.
Гэта пятая Алімпіяда запар, зь якой фрыстайлісты прывозяць узнагароды. Адмыслоўцы падкрэсьліваюць, што галоўная заслуга ў такой стабільнасьці належыць супэрталенавітаму трэнэру Мікалаю Казеку. А ягонай «правай рукой» ад нядаўняга часу стаў самы малады трэнэр Алімпіяды, 23-гадовы Міхаіл Курловіч. Як бачым, зьвязка мудрасьці і маладосьці дае выбітны плён.
Дзякуючы перамогам страляючых і лятаючых лыжнікаў, Беларусь упэўнена замацавалася ў першай дзясятцы мэдалёвага заліку, маючы 6 узнагародаў — 5 залатых і 1 бронзавую.