У выбарчай камісіі засумняваліся ў сапраўднасьці подпісаў пад пратаколам аб вылучэньні кандыдатам у абласны Савет сябра АГП Мікалая Ўласевіча. Высьветліць праўдзівасьць подпісаў выбарчая камісія даручыла міліцыі.
З гэтай нагоды міліцыянты спачатку зьявіліся да самога Мікалая Ўласевіча ў вёску Варняны Астравецкага раёну. Праўда, даваць тлумачэньні Ўласевіч адмовіўся, бо лічыць, што падобныя пытаньні ў кампэтэнцыі выбарчых камісіяў.
Уласевіч: «Я ў іх адразу запытаў — зь якога гэта часу ў нас выбары праводзіць міліцыя, а ня выбарчыя камісіі? І на гэтай падставе адмовіўся даваць тлумачэньні. Разумею, што яны там ужо ўсе перапалохаліся, убачыўшы, што я вылучаюся, і відавочна імкнуцца гэтага не дапусьціць».
У Горадні міліцыянты з гэтае нагоды апыталі кіраўніцу абласной арганізацыі АГП Аляксандру Васілевіч, якая пацьвердзіла праўдзівасьць свайго подпісу.
І сёньня ў Астраўцы міліцыянты наведалі сябра АГП Івана Крука, чый подпіс таксама стаіць на пратаколе вылучэньня Ўласевіча. Паводле Крука, ён сапраўды быў сакратаром паседжаньня, калі ў якасьці кандыдата вылучалі Ўласевіча, але даваць тлумачэньні міліцыянтам адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што выбарамі ў нашай краіне займаюцца выбарчыя камісіі, а не міліцыя.
Паводле Крука, міліцыянты запрасілі яго і Ўласевіча заўтра, 18 лютага, зьявіцца ў пастарунак і даць пісьмовыя тлумачэньні. Праўда, позваў ня выпісалі.