Зварот Беларускага Хэльсынскага камітэту будзе разгледжаны на паседжаньні Цэнтравыбаркаму 19 лютага. Інфармацыя пра гэта зьявілася на афіцыйным сайце ЦВК.
«БХК накіраваў у Цэнтравыбаркам зварот з просьбай зьмяніць парадак доступу назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі», — паведаміў Свабодзе кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак:
«ЦВК нечакана прыняла пастанову, якая пазбаўляе нас, як, дарэчы, і іншыя грамадзкія аб’яднаньні і палітычныя партыі, права накіроўваць назіральнікаў на любыя ўчасткі. Уведзена правіла, што назіраць можна толькі там, дзе ў грамадзкіх арганізацыях ёсьць першасныя структуры.
Але ж мы можам іх ствараць, а можам і не ствараць. Згодна з Законам аб грамадзкіх арганізацыях, дый паводле нашага статуту, мы дзейнічаем па ўсёй краіне. І нічога дадатковага для гэтага не патрэбна.
Самае цікавае, што з такой сытуацыяй мы ўжо сутыкаліся. Гэта было падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. І тады з нашай ініцыятывы падобную пастанову адмянілі і дазволілі накіроўваць назіральнікаў на ўсю тэрыторыю краіны. Навошта Цэнтравыбаркам зноў вярнуўся да гэтай абмежавальнай практыкі, мне незразумела».