Журы абвясьціла поўны сьпіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца. Сярод прэтэндэнтаў: кніга Сяргея Дубаўца «Errata», Аляксандра Лукашука — «Зкімбы-зымбы», Сяргея Навумчыка — «Дзевяноста першы». Ляўрэата абвесьцяць у чэрвені.
Кнігі свабодаўцаў — сярод намінантаў
Кніга эсэ Сяргея Дубаўца «Errata: як што называецца, так і адбываецца». Аўтар называе яе «абсалютна практычнай кнігай».
Аляксандар Лукашук выдаў свае «заўчасныя ўспаміны» — кнігу «Зкімбы-зымбы». Пра яе аўтар кажа: «Першая частка кнігі — асабістае, літаратурны сямейна-гістарычны кантэкст. Другая — постаці. Гэта люстрацыі наадварот, постаці сяброў, людзей, якіх я лічу важнымі для сябе. І трэцяя частка прысьвечана Васілю Быкаву, вялікаму сябру беларускай службы Радыё Свабода, нашаму слухачу і нашаму аўтару. Там перапіска. інтэрвію, успаміны, а таксама адзін малюнак Быкава, на якім намаляваны я сам».
«Дзевяноста першы» — кніга «Бібліятэкі Свабоды». Яе аўтар — супрацоўнік нашага радыё, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня Сяргей Навумчык — быў непасрэдным удзельнікам падзеяў лёсавызначальнага 1991-га. На падставе ўспамінаў і дакумэнтаў ён распавядае, як, кім і пры якіх абставінах была здабытая незалежнасьць Беларусі.
Даведка Радыё Свабода — Прэмія імя Ежы Гедройца
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў 2011 годзе. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзенаю (у папяровым або электронным варыянце) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступаюць амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Прэмія была названая ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў Польшчы зь Беларусьсю, Літвой і Ўкраінай.
Поўны сьпіс намінантаў
- Мікола Адам. Шоўк. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
- Васіль Аўраменка. Нябачнае і ява. — Менск: Логвінаў, 2013.
- Уладзіслаў Ахроменка. Музы і сьвіньні. — Менск: Каўчэг, 2013.
- Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Менск: Логвінаў, 2013.
- Раіса Баравікова. Кава для дамавіка. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013. — (Беларуская проза ХХІ стагодзьдзя).
- Аляксандар І. Бацкель. Мімікрыя: Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў. — Менск: Каўчэг, 2013.
- Алена Брава. Дараваньне. Прощение. Vergebung. — Менск: Звязда, 2013.
- Пятро Васючэнка. Дванаццаць подзьвігаў Геракла. — Менск: Звязда, 2013.
- Сяргей Вераціла. Разьбітае сэрца Вітаўта. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
- Валеры Гапееў. Праклён. — Менск: Галіяфы, 2013.
- Адам Глобус. Імёны. — Менск: Логвінаў, 2013.
- Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Менск: Логвінаў, 2013.
- Зьміцер Гуд. Поўдзень-3. — Менск: Галіяфы, 2013.
- Зьміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
- Сяргей Дубавец. Errata. — Менск: Логвінаў, 2013.
- Валянцін Дубатоўка. Чорная воля. — Гародня: Гарадзенская бібліятэка, 2013
- Зінаіда Дудзюк. Слодыч і атрута. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом. — Менск: Кнігазбор, 2013.
- Сяргей Календа. На крок назад, на дзень наперад [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
- Казімір Камейша. Ад Кромані да Сьвіцязі. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Павел Капанскі. Жыцьцё зь вялікай літары Ж [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
- Артур Клінаў. Шклатара. — Менск: Логвінаў, 2013.
- Анатоль Кудласевіч. Пераход. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Уладзімір Ліпскі. Сонца над галавой. — Менск: Адукацыя і выхаваньне, 2013.
- Аляксандар Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Менск: Кнігазбор, 2013.
- Алесь Масарэнка. Удзячны калодзеж. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Серж Мінскевіч. Усьмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацак: Полацкае ляда, 2013.
- Тацьцяна Мушынская. Джульета і экстрасэнс. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013.
- Уладзімір Несьцяровіч. Непрыручанае рэха. — Менск: Галіяфы, 2013.
- Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Менск: Кнігазбор, 2013. — (Пункт адліку).
- Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Пётра Рудкоўскі. Вялікі выбух у малой Галілеі. — Менск: Логвінаў, 2013.
- Віктар Сазонаў. Паэзія прозы. — Гродна: Гарадзенская бібліятэка, 2013.
- Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Менск: Логвінаў, 2013.
- Аксана Спрынчан. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Сьцяпан Стурэйка. Разрушыцель [электронная кніга]. — Твой стыль, 2013.
- Віктар Супрунчук. Цьвіў белы-белы бэз. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Васіль Ткачоў. Так і жывём, брат. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Наталка Харытанюк. Сьмерць лесьбіянкі. — Менск: Логвінаў, 2013.
- Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік: дзёньнікавая проза паэта. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
- Эрнест Ялугін. Перад патопам. — Менск: Выд. В. Хурсік, 2013.