Дамова на працу ва ўнівэрсытэце ў Беластоку доктара паліталёгіі Алены Глагоўскай, якая працуе тут з 1998-га, сканчаецца 30 верасьня 2014 году. Цяпер, каб працаваць далей, ёй трэба працягнуць дамову.
Але дэкан філялягічнага факультэту, за якім яна замацаваная, Багуслаў Нававейскі папярэдзіў выкладчыцу, што ня мае намеру працягваць зь ёй дамову, бо Алена Глагоўская непрыдатная для працы на філялягічным факультэце.
— Спадарыня Алена, у вас доктарская ступень і безьліч публікацыяў. Ці патлумачыў дэкан, што значыць «непрыдатная»?
— Прэтэнзія яго была ў тым, што большасьць заняткаў я вяду на гісторыка-сацыялягічным факультэце нашага ўнівэрсытэту. Гэта адбываецца таму, што некаторыя мае дысцыпліны («Жанры журналістыкі», «Мэдыяльныя сыстэмы ў Польшчы і сьвеце» ды іншыя) на філялягічным факультэце вядзе іншы выкладчык. У выніку ў рутыннай ацэнцы працы, якую я атрымала ўчора, мая праца ацэненая вельмі станоўча, але там таксама напісана, што я не ангажуюся ў арганізацыйную працу на філялягічным факультэце, таму далейшае супрацоўніцтва са мной непажаданае.
— Што будзе з катэдрай беларускай культуры, на якой вы працуеце на філялягічным факультэце?
— Калі дэкан факультэту ня бачыць мяне на факультэце, то гэта значыць, што я ня буду працаваць на гэтай катэдры. Калі я падняла гэтае пытаньне, дэкан увогуле мне запярэчыў і сказаў, што гэтая катэдра ўжо колькі гадоў не існуе. Вядома, пасьля гэтай размовы я напісала ліст да рэктара, бо мяне гэтае выказваньне моцна ўзрушыла. Я была перакананая, што катэдра існуе і пра тое ўвесь сьвет ведае. Гэта, дарэчы, адзіная катэдра, якая ёсьць актыўнай і якая шмат робіць у галіне дасьледаваньня беларускай культуры. І тут пачула, што структура, у якой я працую, быццам бы не існуе.
— Ці сустракаліся вы з рэктарам, каб даведацца яго меркаваньне пра вашую працу?
— Так, 31 студзеня рэктар унівэрсытэту Леанард Этэль прызначыў мне размову. Тады я даведалася, што справа прадаўжэньня супрацы са мной — гэта справа крызіснай фінансавай сытуацыі ва ўнівэрсытэце. Для мяне гэта прагучала надзвычай дзіўна, бо за ўвесь час працы ўнівэрсытэт падтрымаў выданьне толькі адной маёй кнігі, у той час як я выдавала іх вельмі шмат. У выніку рэктар прызнаўся, што канчатковае рашэньне пра выкладчыцкі склад факультэту прымае дэкан. Так адбываецца і ў маім выпадку. Я задавала пытаньне рэктару, як ён бачыць Унівэрсытэт у Беластоку, дзе ня будуць працаваць людзі, якія займаюцца дасьледаваньнем беларуска-польскага памежжа. Пакуль пытаньне засталося без адказу. Але для мяне гэта выглядае сьмешна.
— Якія дысцыпліны вы выкладаеце?
— «Элемэнты ўнівэрсалізму ў рэгіянальнай культуры», «Жанры журналістыкі», «Мэдыяльныя сыстэмы ў Польшчы і сьвеце», «Міжнародная палітыка ў мэдыях», «Рэгіяналізм у міжнародных адносінах».
— Ці можна канстатаваць тэндэнцыю да нэгатыўных працэсаў у дачыненьні да беларускіх выкладчыкаў і выкладаньня беларускай культуры ва Ўнівэрсытэце ў Беластоку?
— Так. Таксама я хачу дадаць, што ўся нашая катэдра была заангажаваная ў выкладаньне на вядомай катэдры беларусістыкі. Але пасьля сыходу на пэнсію яе загадчыцы пані прафэсара Альжбэты Смулковай гэтая праца амаль што скончылася. Напрыклад, я выкладала «Антрапалёгію культуры», «Культуру Беларусі», «Журналісцкія тэхнікі» на катэдры беларусістыкі. Гэтыя прадметы ў мяне і маіх калегаў з катэдры беларускай культуры адабрала кіраўніцтва філялягічнага факультэту. Ну, у выніку мы як вельмі прафэсійныя выкладчыкі знайшлі сабе працу на іншых спэцыяльнасьцях. А зараз узьнікла пагроза звальненьня менавіта праз гэта.
Алена Глагоўская разам з калегамі зьбіраецца раіцца зь юрыстамі, якія захады ім зрабіць да кастрычніка, каб застацца на працы ва ўнівэрсытэце.