У вёску Васілевічы сёньня прыехала вялікая дэлегацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі і праваабаронцаў. Госьці павіншавалі Ўльяну Захаранку з 90-годзьдзем, пажадалі дажыць да 100, разам узгадалі яе сына, зьніклага апанэнта дзейных уладаў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку.
11 лютага павіншаваць Ульяну Рыгораўну з 90-гадовым юбілеем прыехалі зь Менску ў мястэчка Васілевічы, што пад Рэчыцай, менскія праваабаронцы і актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябрам якой быў і зьніклы сын Ульяны Рыгораўны — генэрал Юры Захаранка. У ліку гасьцей і былы прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір, ва ўрадзе якога Захаранка быў міністрам унутраных спраў.
Міхаіл Чыгір: «Па-першае, я добра ведаў Юрыя Мікалаевіча. Гэта быў надзейны чалавек і кіраўнік, адзін зь лепшых людзей у нашай краіне. Ён працаваў і гатовы быў рабіць усё, што ідзе на карысьць народу. Яго маці днямі споўнілася 90 гадоў. З гэтай нагоды мы й прыехалі — павіншаваць Ульяну Рыгораўну і падтрымаць яе маральна. Вельмі дрэнна, што ўладныя структуры паўтара дзесяцігодзьдзя ня кажуць маці нічога канкрэтнага пра зьніклага сына. Думаю, што прыйдзе час і мы будзем мець афіцыйную інфармацыю пра тое, што насамрэч адбылося зь Юрыем Захаранкам».
Былы кіраўнік беларускага ўраду пажадаў Ульяне Рыгораўне дажыць да 100-гадовага юбілею, а прысутныя маладыя журналісткі казалі, што бабуля магла б быць «тэлезоркаю», бо інтэрвію ў яе браць — адна асалода.
Ульяна Захаранка з пляменьніцай Любай частавалі гасьцей дзесяцьцю стравамі, сярод якіх і адмысловыя блінчыкі з тварагом.
90 гадоў Ульяне Захаранцы споўнілася 6 лютага. У Васілевічах яна жыве адна. Даглядае яе пляменьніца. Мужа Ўльяна Рыгораўна даўно пахавала. Старэйшы сын Валодзя быў падводнікам і заўчасна памёр, а праз год і тры месяцы, 7 траўня 1999 году, невядомыя схапілі Юрыя Захаранку ля ягонага дома ў Менску, запхнулі ў аўтамашыну — і з таго часу ніхто з родных яго ня бачыў.
Пракуратура, міліцыя, а апошнім часам і Сьледчы камітэт шлюць Ульяне Рыгораўне адпіскі. Іх ужо каля чатырох дзясяткаў: маўляў, дасьледаваньне справы № 110352 па факце зьнікненьня сына працягнута. І так амаль пятнаццаць гадоў — з тых дзевяноста, што пражыла на белым сьвеце Ўльяна Захаранка.