Інфляцыя за студзень — 1,6%

Спажывецкія цэны ў студзені вырасьлі на 1,6%.
Болей за ўсё ў студзені падаражэлі харчы — на 2,3%, розныя тарыфы вырасьлі на 1,6%, а цэны на нехарчовыя тавары падняліся на 0,6%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Урад плянуе, што інфляцыя ў 2014-м не перавысіць 11%.