Бабруйская пракуратура завяла крымінальную справу ў дачыненьні да блогера Алега Жалнова за абразу супрацоўніка міліцыі.
Яго вінавацяць у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў. У пракуратуры лічаць, што цягам 2012–2013 гадоў на пэрсанальным сайце «Блог Алега Жалнова» і іншых рэсурсах быў апублікаваны шэраг абразьлівых матэрыялаў у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі.
Згодна з крымінальным артыкулам блогеру пагражае пакараньне ў выглядзе грамадзкіх работ, або штрафу ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў, або абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў, паведамляе Інтэрфакс.
У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Алег Жалноў сказаў, што даведаўся пра заведзеную супраць яго справу з паведамленьняў мэдыяў.
«Што там адбылося, я не магу сказаць, бо нічога ня ведаю. У мяне ёсьць свой сайт у інтэрнэце, свой канал на youtube.com. Я, шчыра кажучы, не згадаю, каб там былі нейкія абразы каго-небудзь. Але супрацоўнікі пракуратуры, як я ведаю са свайго вопыту, да абразьлівых словаў і выказваньняў адносяць усё што захочуць. Можа, яны да абразьлівых аднесьлі слова „мент“ ці яшчэ якое агульнаўжывальнае слова. Таму я тут нічога не магу камэнтаваць, Буду ведаць пасьля таго, як мяне дапытаюць. Я пакуль нават ня ведаю, у чым мяне вінавацяць».
Алег Жалноў сказаў, што супрацоўнікі міліцыі раней канфіскавалі ў яго кампутар, мадэмы, флэшкі, вінчэстэр, каб ён ня меў магчымасьці публікавацца ў сваім блогу.
У Бабруйску Жалноў вядомы тым, што робіць відэасюжэты пра факты правапарушэньняў, учыненых супрацоўнікамі міліцыі і дзяржаўтаінспэкцыі, і выкладае іх у інтэрнэт. Таксама ён далучае іх да зваротаў у пракуратуру і міліцэйскага начальства — дзеля рэагаваньня.
4 верасьня мінулага году Алег Жалноў і яго сын выпадкова сталі сьведкамі парушэньня правілаў дарожнага руху супрацоўнікамі міліцыі — няправільнай паркоўкі на ходніку. Блогер зафіксаваў гэта на відэакамэру і адразу ж зьвярнуўся да супрацоўнікаў ДАІ, якія былі побач.
У выніку тады міліцыянты затрымалі Жалнова і яго сына. На блогера склалі два адміністратыўныя пратаколы.
1 лістапада мінулага году Бабруйскі суд пакараў бабруйскага блогера штрафам у 2 600 000 рублёў. Судзьдзя Натальля Чарапуха прызнала яго вінаватым у непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікам міліцыі.
На ягонага сына, блогера Аляксея, завялі крымінальную справу паводле артыкула Крымінальнага кодэксу «гвалт ці пагроза прымяненьня гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Маўляў, падчас верасьнёвага канфлікту ля будынка ДАІ Аляксей Жалноў ударыў даішніка Аляксандра Бутоўскага па галаве.
Алег Жалноў настойвае, што ягоны сын не выкарыстоўваў фізычнай сілы супраць Бутоўскага.