Сёньня ў Сочы будзе дадзены старт ХХІІ зімовым Алімпійскім гульням. Расейскія ўлады запэўніваюць, што яны ўвойдуць у гісторыю ня толькі рэкорднымі выдаткамі на арганізацыю, але і колькасьцю першых асобаў, якія наведаюць спаборніцтвы.
У ліку абяцаных шасьці дзясяткаў кіраўнікоў — і Аляксандар Лукашэнка, які прыляцеў у Сочы раней за іншых кіраўнікоў дзяржаваў. Ён спыніўся ў сваёй рэзыдэнцыі ў Краснай паляне, дзе будуць праходзіць асноўныя спаборніцтвы.
Урачыстае адкрыцьцё Алімпіяды для беларускіх гледачоў будуць весьці спартовыя камэнтатары Ўладзімер Навіцкі і Павал Баранаў. Раней мужчынскую кампанію спраўна разбаўляла Інга Хрушчова — на яе рахунку сем зімовых і летніх цырымоніяў, пачынаючы ад першай афіцыйнай акрэдытацыі Беларускага тэлебачаньня на Гульнях-2000 у Сыднэі:
«У мяне сёньня досыць зьмяшаныя пачуцьці. Калі лічыць ад 2000-га, я 14 гадоў увогуле не глядзела цырымоніі адкрыцьця і закрыцьця па тэлевізары. І, калі шчыра, зусім не ўяўляю, як яна выглядае на экране, бо ў камэнтатарскай кабіне — зусім іншыя адчуваньні. Таму, з аднаго боку, мне, вядома ж, цікава паглядзець, як гэта ўсё будзе, а з другога боку, ёсьць і пэўная настальгія, бо гэта неперадавальны драйв, гэта дзея сапраўды сусьветнага маштабу. І гэта ня патасныя словы: арганізатары сапраўды чатыры гады рыхтуюцца і намагаюцца паказаць такое, што часам мурашкі па скуры. Гэта так».
Заяўлена, што ў сваёй велічнасьці прадстаўленьне будзе адпавядаць гіганцкаму бюджэту. Праходу ўдзельнікаў нацыянальных зборных будзе папярэднічаць шоў з удзелам шматтысячнай масоўкі, а таксама акрабатаў і эстрадных зорак. Паводле наяўных зьвестак, сцэнар разьбіты на 10 частак, якія апавядаюць пра станаўленьне «Государства Российского» — ад разрозьненых княстваў да цяперашняй «супердержавы».
Але за некалькі дзён да ўрачыстага моманту ў лягеры беларускай каманды здарыўся скандал — давялося тэрмінова шукаць замену сьцяганосцу. Біятляністка Дар’я Домрачава, спаслаўшыся, што трэба рыхтавацца да спаборніцтваў, адмовілася ад ганаровай ролі. На вакантнае месца Аляксандру Лукашэнку прапанавалі адзінага ў гісторыі ўладальніка залатога мэдаля на зімовых Алімпіядах фрыстайліста Аляксея Грышына. Той з радасьцю пагадзіўся, публічна пакпіўшы з Домрачавай — маўляў, такой місіі можа перашкодзіць толькі цяжкая хвароба ці сьмерць. Камэнтуе Інга Хрушчова:
«Тут трэба крыху ведаць унутраную кухню. Раскрыю пару рэчаў, якіх, магчыма, гледачы ня ведаюць. Справа ў тым, што цырымонія — маштабнае мерапрыемства, куды адначасова зьбіраецца 50–60 тысяч чалавек. Спартоўцы, удзельнікі параду, прыбываюць загадзя: дзесьці стаяць, чакаюць свайго часу, пакуль выйсьці на стадыён, пранесьці сьцяг, паўдзельнічаць у гэтым рытуале. Але насамрэч, калі спартовец прыяжджае туды дзеля таго, каб паказаць лепшы вынік, а ня дзеля таго, каб са сьцягам прайсьці, у яго ўзьнікаюць супярэчлівыя пачуцьці. І з пункту гледжаньня здаровага сэнсу, вядома ж, гэтае мерапрыемства ў ягоны графік крышачку ня ўпісваецца. Таму я абсалютна разумею і падтрымліваю Дашу, бо гэта правільна: яна прыехала не сьцягі насіць, а бегаць, страляць».
Карэспандэнт: «Грышын таксама не спартыўны турыст, па золата прыехаў».
«Грышын таксама ўсё правільна сказаў. Не сумняюся, што ён нацэлены на скачок. Гонар краіны — гэта добра, гэта ўсё здорава. Але на самой справе, напэўна, усё ж трэба думаць у тым кірунку, як было летам. Калісьці сьцяг нёс Раманькоў. Для яго гэта ганаровая місія, у яго ўжо столькі тытулаў і рэгаліяў, што проста прыемна, калі такі чалавек нясе сьцяг, праўда? Вядомая асоба, прайшоў са сьцягам краіны. Думаю, зімой таксама можна знайсьці нейкага чалавека, якому будзе за шчасьце пранесьці сьцяг. Вось так праблему трэба вырашаць».
Беларускія алімпійцы на парадзе пройдуць у форме колеру дзяржаўнага сьцягу — чырвоны верх, зялёны ніз. І хоць дызайнэры не стамляюцца паўтараць, што спроба спалучыць неспалучальнае — праява кепскага густу, мясцовыя мадэльеры ўпарта ігнаруюць аўтарытэтныя парады, расфарбоўваючы беларусаў у спалучэньне колераў, традыцыйнае для краін Афрыкі.
Зрэшты, у прыгажосьці чырвона-зялёнай амуніцыі ці не ўпершыню засумняваўся і Аляксандар Лукашэнка. Прымаючы ў Палацы незалежнасьці кіраўнікоў шэрагу мэдыяў, паскардзіўся галоўнаму рэдактару газэты «Прессбол» Уладзімеру Беражкову: «Паказалі мне экіпіроўку, на што я адказаў: апранаць яе ня буду! Зялёныя штаны прывезьлі! Як прэзыдэнт краіны будзе хадзіць у зялёных штанах? Добра, што не блакітныя. Вось як яны там працуюць. Лішніх людзей у НАК я скараціў, яны там былі непатрэбныя...»
Алергія на зялёнае, мяркуючы па ўсім, у Лукашэнкі пачалася нядаўна. Прынамсі, раней нішто не перашкаджала зьяўляцца на публіцы ня толькі ў зялёных штанах, але і нэгліжэ — нават даваў інтэрвію вэнэсуэльскаму тэлеканалу ў ідэалягічна правільных зялёных трусах з украпінаю чырвонага.
Форму беларусам, якіх па багацьці зялёнага адразу вылічыш на любой трасе, шылі літоўцы і чэхі. Біятляністаў абшывала чэская фірма ATEX, астатніх экіпіраваў літоўскі брэнд Audimas. З айчыннага — толькі дарожныя сумкі ад «Галантэі». І гэта пры наяўнасьці уласнай пашывачнай індустрыі, якая перажывае глыбокі крызыс.