Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Сочы адкрываюцца Алімпійскія гульні


Цырымонія адкрыцьця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў адбудзецца ў пятніцу на стадыёне «Фішт», што ў прыбярэжным клястары расейскага чарнаморскага курорта Сочы.

Цырымонія адкрыцьця Алімпіяды ў Сочы стартуе ў 19:14 па менскім часе (20:14 па маскоўскім часе).

Дзяржаўны сьцяг Беларусі на цырымоніі будзе несьці адзіны беларускі чэмпіён у зімовых відах спорту фрыстайліст Аляксей Грышын.

Ва ўрачыстасьцях возьме ўдзел прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, які заяўляў, што сам абраў месца для правядзеньня гэтай Алімпіяды.

Цырымонію наведаюць і кіраўнікі іншых дзяржаў, у прыватнасьці, Аляксандар Лукашэнка, Віктар Януковіч. У расейскім урадзе чакаюць, што ўсяго на гульні прыбудзе каля 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Лідэры ЗША, ФРГ, Літвы, іншых краін адмовіліся ехаць у Сочы.

Усяго на Гульнях будзе разыграна 98 камплектаў мэдалёў, што на 12 больш, чым было ў Ванкувэры, паколькі Выканкам МАК уключыў у праграму сочынскіх Гульняў новыя дысцыпліны: скачкі з трампліну (жанчыны), камандныя спаборніцтвы ў фігурным катаньні, эстафэту ў санным спорце, хаф-пайп у фрыстайле (мужчыны і жанчыны), зьмешаную эстафэту ў біятлёне, слоупстайл у фрыстайле (мужчыны і жанчыны) , слоупстайл ў сноўбордзе (мужчыны і жанчыны), камандны паралельны слалам ў сноўбордзе (мужчыны і жанчыны).


Першыя камплекты ўзнагарод у Сочы будуць падзеленыя ў суботу.

Алімпіяда будзе доўжыцца да 23 лютага ўключна. Расейскі ўрад заклікаў да алімпійскага замірэньня ва войнах і ўсіх узброеных канфліктах у сьвеце на час гульняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG