Перад адлётам у алімпійскі Сочы Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб увядзеньні так званага ўтылізацыйнага збору ў адносінах да транспартных сродкаў. Пры гэтым не ўдакладняецца, ад якога часу дакумэнт набывае моц і якія сумы будуць спаганяцца.
Пакуль што зьвесткі абмяжоўваюцца інфармацыяй, што ўказ прыняты ў мэтах «забесьпячэньня рацыянальнага выкарыстаньня прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама максымальнага прыцягненьня адкідаў у абарот у якасьці другаснай сыравіны». Але на практыцы навацыі азначаюць перадусім тое, што аўтамабілі, і без таго абкладзеныя рознымі падаткамі і зборамі, падаражэюць яшчэ больш.
Вызначана, што ўтылізацыйным зборам, які ад пачатку 2014 году ўжо пачаў дзейнічаць у Расеі — а Беларусь разам з Казахстанам як сябры Мытнага саюзу мусяць аўтаматычна падзяліць гэты лёс, — будзе сплачвацца аднаразова паводле базавых ставак і каэфіцыентаў за кожны транспартны сродак. Да іх, у прыватнасьці, адносяцца легкавыя і грузавыя аўтамабілі, вырабленыя і рэалізаваныя на тэрыторыі Беларусі, тыя, якія ўвозяцца для прыватнага карыстаньня, а таксама аўто, увезеныя з тэрыторыі дзяржаў Мытнага саюзу.
Сёлета зь беларускіх аўтааматараў і юрыдычных асобаў ужо пачалі спаганяць так званы транспартны падатак, памер якога ў эквіваленце вагаецца ад 40 да 150 даляраў для легкавікоў і ў разы большы — для машын, зарэгістраваных на прадпрыемствах і кампаніях. Наколькі спустошыць кішэні чарговы пабор, каб дагадзіць Мытнаму саюзу, — аўтамабільны экспэрт Віталь Кучук:
«Для легкавых аўтамабіляў падвышэньне, мяркуючы па ўсім, будзе адносна невялікае: скажам так, для тых жа „бюджэтных“ варыянтаў падвышэньне складзе 300-400 даляраў. Але чым больш накручаная мадэль, чым больш магутны рухавік і г.д., тым, адпаведна, будзе і большы збор. Гэта, дарэчы, тычыцца ня толькі заходніх так званых „іншамарак“, але і аўтамабіляў расейскай вытворчасьці, якімі яшчэ нядаўна спакушалі беларусаў, і аўто беларускай зборкі таксама (перадусім гэта тычыцца кітайскіх прататыпаў „Джылі“), якімі ўлады абяцаюць заваліць Расею ды іншыя краіны».
Як стала вядома зь іншых крыніцаў, утылізацыйны збор у Беларусі ўводзіцца на расейскі ўзор. Стацыянарная стаўка памнажаецца на каэфіцыент разьліку, які залежыць ад узросту, аб’ёму рухавіка і прызначэньня аўтамабіля. Пры гэтым адметна, што для Беларусі стаўка падаецца чамусьці ў нацыянальнай валюце Расеі: 20 тысяч расейскіх рублёў — для легкавікоў, 150 тысяч — для грузавых і камэрцыйных аўто. Старшыня праўленьня Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч прагназуе, ува што могуць выліцца новыя захады для аўтааматараў, якія будуць набываць машыны не самастойна, а праз дылераў ці гандлёвыя цэнтры:
«Утылізацыйны збор прывядзе да падаражэньня ў памеры да 1000 даляраў машын з аб’ёмам рухавіка да 2 літраў і больш за 3000 даляраў — зь літражом ад 3 літраў. Гэта што да ставак на машыны да 3 гадоў эксплюатацыі. Калі гаварыць пра ўжываную тэхніку, то ўтылізацыйны збор будзе на парадак большы па ўсіх пазыцыях. Таму стаўка збору пры ўвозе тэхнікі юрыдычнымі асобамі зробіць такі бізнэс нявыгадным. Той факт, што за апошнія некалькі гадоў і новыя, і ўжываныя аўтамабілі падаражэлі практычна ў 1,5 раза адносна таго, што было да Мытнага саюзу, сьведчыць пра адно: каб сёньня набыць новае аўто, паловай яго кошту трэба падзяліцца зь дзяржавай».
Выглядае, што абяцаныя выгоды Мытнага саюзу для аўтамабільнага рынку Беларусі абарочваюцца суцэльнымі стратамі. Спачатку непад’ёмнае мыта, уніфікаванае з расейскім, потым транспартны падатак, цяпер — утылізацыйны збор, таксама сьпісаны з расейскага.

Каб сёньня набыць новае аўто, паловай яго кошту трэба падзяліцца зь дзяржавай