Ёсьць вялікая спакуса разглядаць падзеі апошніх месяцаў ва Ўкраіне ў простай сыстэме каардынатаў. Простае тлумачэньне можна даць прычынам крызісу («адмена эўраінтэграцыі і дыктатарскія законы»), проста можна ідэнтыфікаваць варожыя бакі («народ супраць мафіі», «дэмакратыя супраць дэспатызму»), яшчэ прасьцей можна спрагназаваць, чым усё завершыцца («дэмакратыя пераможа, Клічко стане прэзыдэнтам»). І ня тое, каб я быў супраць прыёму распавядаць проста пра складанае – наадварот, сам люблю ім карыстацца... Аднак што тычыцца Ўкраіны, сытуацыя вымагае іншага – варта распавядаць складана пра, здавалася б, простае. Прынамсі, для таго, каб шмат у каго потым не было такога ж расчараваньня ад вынікаў украінскай рэвалюцыі-2014, як гэта было з вынікамі рэвалюцыі-2004. Таму паспрабую крыху ўскладніць карціну сьвету.
Так, з-за разьбітае мары пра эўраінтэграцыю і «дыктатарскіх законаў». Але ня толькі і нават ня столькі. Варта зазірнуць крыху глыбей у мінулае і вылучыць яшчэ тры памылкі Януковіча.
Першая – пасадка Юліі Цімашэнкі. Перамога Януковіча ў 2010 годзе была вынікам галасаваньне ня толькі за яго, але і супраць непрадказальнай Цімашэнкі – «найвялікшага зла». Асудзіўшы свайго палітычнага праціўніка, Януковіч з «меншага зла» сам ператварыўся ў найвялікшае, бо ня стала чалавека, на якога можна было скіраваць нэгатыўны настрой грамадзтва. Ані Клічко, ані Яцэнюк, ані Цягнібок на гэтую ролю не падыходзілі – ня той калібр. Так Януковіч у вачах грамадзтва стаў адзіным адказным за цяжкае жыцьцё.
Другая памылка – вяртаньне Канстытуцыі 2004 году. Менавіта гэты яе варыянт стаў галоўнай прычынай «аранжавай» рэвалюцыі. Палітычныя эліты тады зразумелі – той, хто па гэтай Канстытуцыі стане прэзыдэнтам, мае ўсе шанцы застацца ім яшчэ гадоў 10-20. Фактычна размова ішла пра палітычнае выжываньне і таму канфлікт прыняў такі востры характар. Зьмена Канстытуцыі, якая ператварыла Ўкраіну ў парлямэнцкую дзяржаву, ўлагодзіла сытуацыю. Але вяртаньне да Канстытуцыі-2004 вярнула сытуацыю ў 2004 год: гэтым крокам Віктар Януковіч гарантаваў сабе «сьмяротную барацьбу» падчас першых жа выбараў. Аднак сытуацыя не датрывала нават да выбараў – падставай для непазьбежнай радыкалізацыі апазыцыі стала сытуацыя вакол дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ. Калі б Януковіч не ўчыніў замах на парлямэнцкую форму кіраваньня, у яго было б значна больш шанцаў утрымацца на пасадзе прэзыдэнта і кіраваць краінай праз большасьць у Вярхоўнай Радзе.
Трэцяя, але ўжо больш відавочная памылка – няправільна выбудаваныя адносіны з эканамічнай элітай, папросту кажучы – з «алігархамі». У адрозьненьне ад Кучмы і Юшчанкі, Януковіч не застаўся па-над сутычкай, а стаў актыўнай дзейнай асобай у вялікай гульні пад назовам «перадзел уласнасьці» (бізнэс сына, «Сям’я», ну, пра гэта вы самі павінны добра ведаць). Да гэтага далучым стварэньне зусім невыносных умоваў працы і для сярэдняга і малога бізнэсу. Карупцыйную сыстэму часоў Кучмы і Юшчанкі (бізнэсоўцы апісваюць яе так: «плаціш хабар, каб гарантавана атрымаць прэфэрэнцыі») зьмяніла новая сыстэма – «плаціш хабар не дзеля атрыманьня прэфэрэнцыяў, а каб не забралі бізнэс, і ўсё адно ня можаш быць упэўнены, што не забяруць».
Здавалася б – абмежаваньня паўнамоцтваў прэзыдэнта, датэрміновых выбараў, пакараньня катаў у пагонах, амністыі арыштаваных актывістаў. Усё так, акрамя пункту №1. Першым пра сваю нязгоду зь вяртаньнем да фактычна парялмэнцкай рэспублікі яшчэ на мінулым тыдні заявіў лідэр «Свабоды» Алег Цягнібок. А ўчора супраць зьмены Асноўнага закону выказалася і Юлія Цімашэнка – перадала сваё меркаваньне з-за кратаў празь дачку.
Стала ясна, што першапачаткова мэтай лідэраў апазыцыі, якія сталі на чале пратэстаў, не была зьмена Канстытуцыі. Клічко і ягоныя хаўрусьнікі мелі намер перамагчы на будучых прэзыдэнцкіх выбарах менавіта ў межах існуючай палітычнай сыстэмы – каб самім атрымаць тыя «дыктатарскія паўнамоцтвы», якімі валодае цяпер Януковіч. Майдан разглядаўся імі выключна як сродак мабілізацыі электарату напярэдадні выбараў. Аднак падзеі пачалі разгортвацца так, што Майдан прымусіў лідэраў апазыцыі патрабаваць зьмены Канстытуцыі. Што не перашкаджае некаторым зь іх ціха сабатаваць гэтае патрабаваньне разам зь Януковічам.
Па ўсім выглядае, што Клічко? Не сьпяшайцеся. Ня будзем пакуль разглядаць варыянт з уключэньнем у барацьбу Цімашэнкі. Аднак і безь яе ёсьць ахвочыя. Безумоўна, шанцаў няма ў Яцэнюка ды Цягнібока. «Рэйтынг Яцэнюка пасьля Майдану можна памнажаць на нуль», – быў катэгарычны, размаўляючы са мной, адзін з актывістаў Майдану. І хутчэй за ўсё – меў рацыю: выбаршчык наўрад ці даруе «выканаўцу абавязкаў лідэра» «Бацькаўшчыны» хістаньні ад мірнага пратэсту да «кулі ў лоб» і назад, і ваганьня пасьля прапановы Януковіча ўзначаліць урад. Цягнібок для адных занадта радыкальны, для іншых занадта памяркоўны (сябры «Свабоды» так і не паўдзельнічалі ў сутычках з «Бэркутам», дазволіўшы выйсьці на авансцэну «Праваму сэктару»). Дык хто тады?
Раю прыглядзецца да таго, хто займае трэцяе месца ў апошніх сацыялягічных апытаньнях. А гэта Пётар Парашэнка – пяты ў сьпісе найбагацейшых асобаў Украіны, «шакалядны кароль», які пасьпеў і пастаяць на Майдане-2004, і папрацаваць ва ўрадзе Віктара Януковіча, і зноў стаць поруч з партыйнымі лідэрамі на Майдане-2014.
Чаму нас павінна зацікавіць гэтая кандыдатура? Ды таму што яна цікавіць як тых, хто стаіць на Майдане (пра што сьведчаць рэйтынгі), гэтак і тых, хто на Плошчу і вуліцу Грушэўскага ня ходзяць, але, паводле трапнага выразу ўкраінскага палітоляга Ўладзімера Граноўскага, зьяўляюцца «ценевымі акцыянэрамі Майдану». Тут варта разьбіць яшчэ адзін «просты» міт пра тое, што народ у самоце змагаецца «з мафіяй пры ўладзе», і прызнаць, што ў яго ёсьць моцныя хаўрусьнікі – а менавіта ўсё тыя ж алігархі. Якія адвярнуліся ад Януковіча амаль на 180 градусаў (не прабачылі перадзелу ўласнасьці і зьяўленьня ў іхнім «закрытым клюбе» Аляксандра Януковіча ды Сяргея Курчанкі), і шукаюць, хто б мог забясьпечыць ім зразумелыя правілы гульні і недатыкальнасьць уласнасьці пры новае ўладзе.
Пётар Парашэнка, як ніхто іншы, падыходзіць на гэтую ролю: апазыцыянэр, але мільярдэр і не радыкал; мае бізнэс-інтарэсы і на Захадзе, і ў Расеі, даволі прадказальны, які зможа забясьпечыць зразумелыя правілы гульні. А яны ў бліжэйшы час будуць вельмі патрэбныя. Бо сыход Януковіча – гэта непазьбежны новы этап перадзелу ўласнасьці. Мала таго, што давядзецца дзяліць «імпэрыю» Аляксандра Януковіча, дык і прыватызацыя дзяржмаёмасьці ва Ўкраіне яшчэ ня скончылася. У плянах прыватызацыі стаяць такія прывабныя прадпрыемствы, як Азоўмаш, Турбаатам, Сумыхімпрам і завод Адэскага порту (адны з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасьці). На некаторыя зь іх, дарэчы, ужо паклалі вока расейскія бізнэсоўцы.
Як ні дзіўна, можа, прынамсі, на 2015 году. Любая затрымка з выкананьнем патрабаваньняў апазыцыі яму на руку. Ён даказаў, што яшчэ можа (хай сабе крыкам і пагрозамі) кантраляваць парлямэнцкую большасьць. Законнага варыянту прызначэньня датэрміновых выбараў прэзыдэнта няма – калі толькі ня будзе жаданьня самога Януковіча. Такім чынам, ён можа пратрымацца на сваёй пасадзе да 2015 году.
Далей, зразумела, будзе складана. Ня будзем пакуль нават браць у разьлік ціск Захаду. Галоўнае: каб перамагчы ў 2015 годзе, Януковіч абавязаны знайсьці аргумэнтаваны адказ на пытаньне – чаму жыхары ўсходніх і паўднёвых рэгіёнаў Украіны мусяць прагаласаваць за яго і забясьпечыць яму такую ж падтрымку, як у 2010 годзе. Чатыры гады таму такім адказам для іх была прарасейская рыторыка кандыдата, ягоная пазыцыя па моўным пытаньні. Але потым прайшло расчараваньне – замест абяцанага ўсходняга вэктару палітыкі пачаўся працэс інтэграцыі з Эўразьвязам, расейская мова не атрымала афіцыйнага статусу, ды і сытуацыя ў эканоміцы расчаравала – жыцьцё людзей не палепшылася.
Зараз Януковіч спрабуе другі раз згуляць расейскай картай. Аднак відавочна, што гэтага недастаткова. Трэба вылучаць нейкі іншы праект, іншыя аргумэнты. Пакуль адчуваецца, што ані Януковіч, ані ягоная каманда такога праекту ня маюць і галоўнае – ня ў стане прыдумаць. Таму гэта, відаць, якраз той выпадак, калі на пытаньне ўсё ж такі есьць просты адказ – калі і ня зараз, то ў 2015 годзе эпоха Віктара Януковіча ва ўкраінскай палітыцы скончыцца.
Чаму здарыўся крызіс?

Чаго хоча апазыцыя?

Хто стане новым прэзыдэнтам Украіны?

Ці можа Януковіч застацца прэзыдэнтам?