Падчас здымкаў прапагандысцкага фільму «Авель» пра падзеі 19 сьнежня 2010 году дзяржаўныя прапагандысты прыдумалі, як яны лічылі, палітычна бясьпечны, амаль бяскрыўдны слоган: «Штосьці ня так!» Але, як гэта часта бывае ў грамадзкім жыцьці, у цалкам, здавалася б, пралічаных і рацыянальных дзеяньняў зьявіліся непрадбачаныя наступствы.
Можна распавядаць шмат гісторыяў, як звычайная немудрагелістая фраза нечакана станавілася вызначальным знакам, нават сымбалем цэлай эпохі. У разгар гарбачоўскай перабудовы вядомы кінарэжысэр Станіслаў Гаварухін выпусьціў публіцыстычны фільм, які хутка стаў надзвычай папулярным, пад красамоўнай назвай: «Так жыць нельга!» Назва фільму дакладна адлюстроўвала настроі і сьветаўспрыманьне савецкіх людзей у апошнія гады існаваньня СССР.
Слоган «Штосьці ня так!» імгненна ўзарваў сацыяльныя сеткі. Дзяржаўныя ідэолягі, за што ім асаблівая падзяка, парадаксальным чынам, самі таго не падазраючы, пацэлілі ў самы яблычак грамадскіх настрояў, у фокус сьветаадчуваньня сярэдняга беларуса, закранулі самы хворы нэрв беларускага соцыюму.
Бо сёньня нават далёкія ад палітыкі абывацелі пачынаюць ня тое што разумець, але адчуваць на падсьвядомым узроўні, што ў краіне штосьці ня так. Гэта такое электрычнае поле, якое не вымяраецца нават сацыялёгіяй. Бо сацыёлягі задаюць пытаньні, якія патрабуюць рацыянальнага адказу. А як зафіксаваць адчуваньні?
Зрэшты, перамены грамадзкіх настрояў адзначае і сацыялёгія. Ужо шмат гадоў супрацоўнікі НІСЭПД задаюць пытаньне: «На ваш погляд, стан рэчаў у нашай краіне разьвіваецца ў правільным кірунку ці ў няправільным?» Дык вось, пачынаючы з крызіснага 2011 году ўсе апытаньні паказваюць, што колькасьць людзей, якія лічаць, што Беларусь разьвіваецца ў няправільным кірунку, перавышае колькасьць тых, хто лічыць наадварот. У сьнежні мінулага году 69% насельніцтва адзначала, што беларуская эканоміка ў крызісе.
Як прызнаў Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі мэдыяў, увесь народ у 2013 г., уключна з урадам, чакаў дэвальвацыі. Краіны зь няўстойлівай валютай — самыя нестабільныя ў сьвеце. Бо гэтая праблема тычыцца кожнага чалавека. І калі ўсё насельніцтва чакае дэвальвацыі, то пра якую стабільнасьць можна казаць? На гэтым фоне ўлада робіць выгляд, што ўсё нармальна, нічога не адбываецца, існуюць толькі асобныя недахопы.
Вядомы ангельскі гісторык Арнольд Тойнбі ацэньваў разьвіцьцё і жыцьцяздольнасьць цывілізацыяў, грамадзтваў паводле іхняй здольнасьці адэкватна рэагаваць на выклікі. Беларускі рэжым выяўляе вельмі невялікую здольнасьць да пераменаў, дэманструе нежаданьне прызнаваць вычарпанасьць цяперашняй сацыяльнай мадэлі.
Кіраўніцтва Беларусі не жадае прызнаваць, што альтэрнатыва трансфармацыі — не захаваньне статус-кво, а паступовая дэградацыя сыстэмы. Бо сёньня нават дзеля падтрыманьня беларускай мадэлі ў нязьменным стане трэба прыкладаць вялізныя намаганьні.
Толькі каб утрымаць цяперашні ўзровень жыцьця, патрабуецца ня проста вонкавая дапамога, новыя крэдыты. Праблема ў тым, што ўсё гэта патрэбна ва ўсё большай колькасьці. Бо адмоўнае сальда гандлёвага балянсу і дэфіцыт бягучага рахунку з кожным годам павялічваюцца. У выніку будуецца крэдытная піраміда.
Эканоміка, сыстэма кіраваньня знаходзіцца ў такім стане, што для разьвязаньня самых элемэнтарных праблемаў трэба прыкладаць надзвычайныя высілкі. Напрыклад, дзеля мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Лукашэнка мусіў сам некалькі разоў іх наведаць, правесьці багата нарадаў, прыняць дэкрэт аб «прыгонным праве» ў галіне, завесьці некалькі крымінальных спраў, пазвальняць кіраўніка Менскай вобласьці, кіраўніка канцэрну (двойчы), дырэктараў заводаў (некаторых па чатыры разы). Вынік: зь дзевяці прадпрыемстваў завяршыць мадэрнізацыю ўдалося толькі на адным.
Каб навесьці парадак у будаўніцтве, давялося ствараць надзвычайную камісію з надзвычайнымі паўнамоцтвамі на чале з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Андрэем Кабяковым. Дзеля скарачэньня складзкіх запасаў трэба кожныя некалькі месяцаў праводзіць вялікую нараду ў прэзыдэнта з практычна нулявымі вынікамі. Падобная сытуацыя складаецца ў адукацыі, мэдыцыне, спорце і інш. Увогуле, сёньня ў Беларусі цяжка знайсьці сфэру, якая б добра працавала.
І схаваць гэта ад людзей не ўдаецца. Таму дзяржаўныя ідэолягі, прапануючы слоган «Штосьці ня так!», выпадкова ўпершыню трапілі ў рэзананс з грамадзкімі настроямі.

Альтэрнатыва трансфармацыі — не захаваньне статус-кво, а паступовая дэградацыя сыстэмы