Анэстэзіёляга «Экамэдсэрвіса» Аляксандра Шурава пакралі 4 гадамі калёніі-пасяленьня.
Інжынэра мэдычнага цэнтру Вадзіма Ліхуту — 3 гадамі калёніі-пасяленьня.
Былую гендырэктару Галіну Валжанкіну — 2 гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Такое рашэньне прыняў 31 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Менску.
Суд пастанавіў кампэнсаваць маральныя страты пацярпелым бацькам Юліі Кубаравай па 500 мільёнаў кожнаму, а матэрыяльныя страты кампэнсаваць цалкам у заяўленым памеры — 74 мільёны рублёў.
Валжанкіна і Шураў не змаглі адказаць на пытаньні, ці будуць абскарджваць прысуд. Сказалі, што параяцца з адвакатамі.
Ліхута зьбіраецца абскарджваць прысуд. Ён кажа, што Кубарава памерла ў выніку непрафэсійных дзеяньняў анэстэзіёляга.
Пацярпелыя задаволеныя прысудам. Кажуць, што абскарджваць яго ня будуць.
26 сакавіка 2013 году 25-гадовая жыхарка Гародні Юлія Кубарава не апрытомнела пасьля плястычнай апэрацыі па карэкцыі формы носа ў менскім камэрцыйным мэдцэнтры «Экамэдсэрвіс».
Праз чатыры тыдні Кубарава памерла.
Суд пачаў разглядаць справу лекараў «Экамэдсэрвіса» 9 студзеня.