Дылему «Байкатаваць — бессэнсоўна, а ўдзельнічаць — амаральна» — абмеркавалі 29 студзеня ў Менску ўдзельнікі пашыранага паседжаньня палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных арганізацыяў. Паседжаньне тычылася выбараў у мясцовыя саветы, прызначаных на 23 сакавіка.
«Пасьля гарачых спрэчак удалося пераканаць некаторых актывістаў, якія выступалі выключна за байкот, прыйсьці да кансэнсусу. Бо поўны байкот быў бы падарункам уладзе», — паведаміў Свабодзе старшыня партыі Анатоль Лябедзька:
«Мы працягваем кампанію за справядлівыя выбары, якая пачалася з выбараў 2012 году ў Палату прадстаўнікоў. У значнай ступені тое пасланьне да насельніцтва захоўвае сваю актуальнасьць. Дадаецца праграма разьвіцьця для кожнага рэгіёну — як пазытыўная альтэрнатыва. Але пакуль няма свабодных выбараў, рэалізаваць гэтыя пляны немагчыма.
Мы не заклікаем людзей ісьці на выбарчыя ўчасткі. Тым, каго туды загоняць пернікам альбо пугай, прапануем — браць бюлетэнь і пісаць на ім „Патрабую сумленных выбараў!“ Фіксаваць гэта праз мабільны тэлефон, выкладаць у сацыяльныя сеткі, перадаваць у незалежныя мэдыі. І паказаць так пратэстнае галасаваньне».