Ва Ўкраіне перамір’е. Сілавое супрацьстаяньне прыпынілася, бакі пачалі перамовы і пошукі кампрамісу.
У пэўным сэнсе падзеі апошніх двух тыдняў вельмі паказальныя. У Эўропе, калі адбываецца масавая акцыя пратэсту, улада на гэта тут жа рэагуе. Яна, як правіла, цалкам або часткова задавальняе патрабаваньні пратэстоўцаў, уступае ў перамовы зь іхнімі лідэрамі ў пошуках кампрамісу. На постсавецкай прасторы ўсё па-іншаму. Што ў Расеі, што ў Беларусі, што ва Ўкраіне ўлада робіць выгляд, што не заўважае пратэстоўцаў, абвяшчае іх «адмарозкамі», агентамі Захаду, «бандэраўцамі».
Два месяцы стаіць Майдан, а Віктар Януковіч паводзіў сябе так, быццам нічога не адбываецца, адмаўляўся ўступаць у перамовы з апазыцыяй. Але як толькі апанэнты ўлады перайшлі да сілавых дзеяньняў, прэзыдэнт Украіны адразу ж запрасіў іх на перамовы, прапанаваў Арсенію Яцанюку пасаду прэм’ера, а Віталю Клічко — віцэ-прэм’ера. Апазыцыя загаварыла на мове, зразумелай дзейнаму прэзыдэнту — і адразу атрымала вынік.
Чарговым разам канфлікт апынуўся ў кропцы біфуркацыі, на ростанях. Цяпер паміж бакамі палітычнага супрацьстаяньня ўзьнікла сытуацыя раўнавагі, ніхто ня можа перамагчы. У Майдана няма сілаў, каб змусіць да адстаўкі прэзыдэнта і Вярхоўную Раду, памяняць Канстытуцыю. У сваю чаргу, Януковіч ня ў стане загнаць майданаўскага джына ў бутэльку. Думаю, у яго б хапіла рэсурсаў, каб зрабіць тое, што зрабіў Лукашэнка 19 сьнежня 2010 году. Але палітычныя страты былі б непрымальныя. Бо ён жа хоча езьдзіць у Эўропу, а яго дзеці — мець рахункі ў эўрапейскіх банках.
Яшчэ адно цікавае назіраньне. Вось у беларускім дэмакратычным асяродзьдзі выказваюцца думкі — маўляў, навошта вулічны пратэст абавязкова прымяркоўваць да выбараў? Можна ж у любы час выходзіць на плошчу.
Дык вось, падчас «аранжавай рэвалюцыі» 2004–2005 гадоў доўгае стаяньне народу на плошчы прымусіла ўлады ісьці на саступкі. Таму што была сытуацыя прэзыдэнцкіх выбараў. А выбары — гэта заўсёды крызіс легітымнасьці. Цяпер жа, у адрозьненьне ад «аранжавай рэвалюцыі», легітымнасьць і прэзыдэнта, і Вярхоўнай Рады не выклікае сумневу, усе яны абраныя законна. У выніку Майдан не дабіўся вялікіх перамог.
І цяпер лідэры апазыцыі паўсталі перад цяжкай дылемай: што рабіць далей? Працягваць стаяць на Майдане? Шанцаў на тое, каб даціснуць Януковіча, няшмат. Народ стаміўся, можа пачаць разыходзіцца, на Майдане застануцца толькі прафэсійныя рэвалюцыянэры.
У 2000–2001 гадах пасьля забойства журналіста Георгія Гангадзэ ў краіне адбывалася кампанія пратэстаў «Украіна бяз Кучмы». Яна была гучная, прыцягнула шмат увагі, але ў палітычным сэнсе безвыніковая. Ні прэзыдэнт Леанід Кучма, ні парлямэнт у адстаўку не сышлі. Дык вось, ёсьць пагроза, што і цяпер апазыцыйны пратэст паўторыць тую кампанію ў сэнсе вынікаў, будзе ісьці па сыходнай.
Да таго ж існуе яшчэ адна небясьпека: перамога аднаго з бакоў можа азначаць рэальны раскол краіны.
То бок, цяпер абодва бакі апынуліся ў сытуацыі, калі можна паспрабаваць шукаць кампрамісу, захаваўшы пры гэтым палітычны твар. Пасьля таго, як у аўторак уладны бок пайшоў на саступкі — адстаўка ўраду, адмена «антырэвалюцыйных законаў» — апазыцыя можа абвясьціць гэта сваёй перамогай і прапанаваць мараторый на вулічныя акцыі. І будзе чакаць чарговых выбараў, спадзеючыся на тое, што апошнія падзеі рэзка панізілі рэйтынгі Януковіча і Партыі рэгіёнаў.
Зразумела, улады могуць мець спакусу, зьбіўшы пратэстную хвалю, пачаць рэпрэсіі супраць апанэнтаў. Але яны разумеюць, што такім чынам могуць справакаваць новы Майдан. Што ўжо адбылося перад Новым годам.
Але тут ёсьць адна праблема. Яна называецца Віктар Януковіч. Справа ў тым, што цяпер пытаньне пра ўладу стала для яго асабістай псыхалягічнай праблемай. Бо, арыштаваўшы Юлію Цімашэнку, ён зрабіў фатальны крок, пераступіў рысу, якую не павінен быў пераступаць, стварыў прэцэдэнт, адчыніў скрыню Пандоры, загнаў сябе ў пастку. Дзейны прэзыдэнт выдатна разумее, што калі прайграе выбары, то цалкам верагодны варыянт, пры якім ён сам апынецца за кратамі. Гэта значыць, Януковіч і Цімашэнка могуць проста памяняцца месцамі. Нездарма кажуць — не капай іншаму яму... Віктар Юшчанка, калі атрымаў уладу, не пасадзіў свайго апанэнта Віктара Януковіча ў турму. Таму цяпер жыве і нічога не баіцца, карыстаецца выгодамі і прывілеямі. А дзейны ўкраінскі прэзыдэнт цяпер страшна баіцца страціць уладу і будзе чапляцца за яе зубамі. І з гэтай прычыны новыя выбары ва Ўкраіне могуць прайсьці паводле беларускага сцэнару.

Думаю, у яго б хапіла рэсурсаў, каб зрабіць тое, што зрабіў Лукашэнка 19 сьнежня 2010 году. Але палітычныя страты былі б непрымальныя
Яшчэ адно цікавае назіраньне. Вось у беларускім дэмакратычным асяродзьдзі выказваюцца думкі — маўляў, навошта вулічны пратэст абавязкова прымяркоўваць да выбараў? Можна ж у любы час выходзіць на плошчу.
Дык вось, падчас «аранжавай рэвалюцыі» 2004–2005 гадоў доўгае стаяньне народу на плошчы прымусіла ўлады ісьці на саступкі. Таму што была сытуацыя прэзыдэнцкіх выбараў. А выбары — гэта заўсёды крызіс легітымнасьці. Цяпер жа, у адрозьненьне ад «аранжавай рэвалюцыі», легітымнасьць і прэзыдэнта, і Вярхоўнай Рады не выклікае сумневу, усе яны абраныя законна. У выніку Майдан не дабіўся вялікіх перамог.
І цяпер лідэры апазыцыі паўсталі перад цяжкай дылемай: што рабіць далей? Працягваць стаяць на Майдане? Шанцаў на тое, каб даціснуць Януковіча, няшмат. Народ стаміўся, можа пачаць разыходзіцца, на Майдане застануцца толькі прафэсійныя рэвалюцыянэры.
У 2000–2001 гадах пасьля забойства журналіста Георгія Гангадзэ ў краіне адбывалася кампанія пратэстаў «Украіна бяз Кучмы». Яна была гучная, прыцягнула шмат увагі, але ў палітычным сэнсе безвыніковая. Ні прэзыдэнт Леанід Кучма, ні парлямэнт у адстаўку не сышлі. Дык вось, ёсьць пагроза, што і цяпер апазыцыйны пратэст паўторыць тую кампанію ў сэнсе вынікаў, будзе ісьці па сыходнай.
Да таго ж існуе яшчэ адна небясьпека: перамога аднаго з бакоў можа азначаць рэальны раскол краіны.
Дзейны ўкраінскі прэзыдэнт цяпер страшна баіцца страціць уладу і будзе чапляцца за яе зубамі