«Звальненьне кіраўніка Сэнату і сябра кіраўнічай рады ўнівэрсытэту — гэта абсалютна ўнікальная зьява ня толькі ў айчыннай вышэйшай школе. Шчыра кажучы, я ня ведаю іншых такіх прыкладаў у сьвеце. Напэўна, рэктара Міхайлава занясуць у кнігу рэкордаў Гінэса», — заявіў Павал Церашковіч у інтэрвію Радыё Свабода. Павал Церашковіч зьбіраецца зьвяртацца ў суд.
Рэктар Анатоль Міхайлаў адмовіў кіраўніку сэнату ЭГУ Паўлу Церашковічу ў магчымасьці працягнуць працоўны кантракт. Павал Церашковіч падаў у рэктарат заяву з просьбай працягнуць кантракт, бо трэба падоўжыць дзеяньне віду на жыхарства ў Літве. Аднак на заяве стаіць рэзалюцыя рэктара Анатоля Міхайлава: адмовіць.
Павал Церашковіч: «Я толькі што атрымаў сваю заяву зь візаю рэктара. Напісана, што кантракт ня будзе працягнуты. Гэта азначае, што я магу працаваць ва ўнівэрсытэце да канца верасьня. Але я не магу зараз падаць дакумэнты на працяг віду на жыхарства. Таму, пачынаючы з 23 красавіка, я фактычна не магу весьці заняткі і выконваць свае абавязаньні перад студэнтамі».
Радыё Свабода: «Як вы можаце патлумачыць такія дзеяньні адміністрацыі?»
Павал Церашковіч: «Гэта абсалютна заканамерны вынік недэмакратычнай, аўтарытарнай палітыкі рэктара, які прызвычаіўся ва ўнівэрсытэце вырашаць усё самастойна. Гэта адказ на пасьлядоўную дэмакратычную палітыку, якую праводзіў сэнат. Шчыра кажучы, я ня бачу істотнай розьніцы паміж рэктарам Міхайлавым і рэктарам Гарадзенскага ўнівэрсытэту, які выштурхоўвае з працы тых, хто яму не падабаецца.
Я павінен з гэтымі дакумэнтамі зьвярнуцца да адваката і падаць пазоўную заяву ў суд. Буду прасіць разгледзець, наколькі абгрунтавана тое, што са мною не працягваюць кантракт. Тым больш што гэта азначае, што я фактычна не дапушчаны да таго конкурсу, пра які так шмат распавядае наша адміністрацыя. Гэта азначае, што для тых, хто не падабаецца асабіста рэктару, аніякіх конкурсаў ня будзе — проста будуць выкідаць з унівэрсытэту».
РС: «Ці нешта падобнае чакае іншых супрацоўнікаў ЭГУ, якія крытыкуюць дзеяньні адміністрацыі?»
Павал Церашковіч: «Без кантракту на кіраваньне дэпартамэнтам мэдыяў застаецца Альміра Ўсманава. І, мяркуючы па тым, якія захады былі зробленыя адносна мяне, нешта падобнае будзе і ў адносінах да яе. Тым больш яна абсалютна не хавае сваёй крытычнай пазыцыі ў адносінах да адміністрацыі».
РС: «Ці была ў вас асабістая размова з рэктарам Міхайлавым?»
Павал Церашковіч: «Сёньня за дзьве гадзіны да паседжаньня Сэнату на раніцу была прызначаная наша асабістая размова з рэктарам Міхайлавым. Сэнат сёньня мае прыняць вельмі істотныя рашэньні пра правядзеньне рэформы, пра ўнясеньне зьменаў у статут унівэрсытэту. Але ўчора мне паведамілі, што асабістай сустрэчы ня будзе».
Павал Церашковіч пачаў супрацу з ЭГУ ад моманту, калі ўнівэрсытэт пераехаў у Літву ў 2005 годзе. Быў стваральнікам праграмы па гісторыі Беларусі і культурнай антрапалёгіі.